Дам’яна Дам’яні

італьянскі кінарэжысэр, сцэнарыст, актор

Дам’я́на Дам’я́ні (па-італьянску: Damiano Damiani; 23 ліпеня 1922, Пазіяна ды Пардэнонэ, Фрыулі, Італія — 7 сакавіка 2013, Рым, Ляцыё, Італія) — італьянскі кінарэжысэр, сцэнарыст, актор.

Дам’яна Дам’яні
Damiano Damiani
Дата нараджэньня 23 ліпеня 1922
Месца нараджэньня Пазіяна ды Пардэнонэ, Фрыулі, Італія
Дата сьмерці 07 сакавіка 2013 (90 гадоў)
Месца сьмерці Рым, Ляцыё, Італія
Прычына сьмерці захворваньне дыхальнай сыстэмы[d]
Занятак кінарэжысэр, сцэнарыст
Гады дзейнасьці 1947—2002
Жанры спагеці-вэстэрн[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0198765

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Дам’яна Дам’яні навучаўся ў мілянскай акадэміі Брэры, у 1947 зьняў першы дакумэнтальны фільм «La banda d’Affari».

У 1946 стаў сябрам так званай «Вэнэцыянскай групы» разам з Фэрнанда Каркупіна, Уга Пратам і Дына Баталья, дзе маляваў коміксы.

Стварыўшы шэраг сцэнароў, у 1960 року зьняў першы мастацкі фільм «Памада». 1960-я сталі «залатым дзесяцігодзьдзем» Дам’яні. Ягоны фільм 1962 року «Артураў востраў» атрымаў «Залатую ракавіну» Сан-Сэбаст’янскага кінафэстывалю; яго пачалі хваліць крытыкі, а фільмы карысталіся папулярнасьцю.

У 1966 року ён зьняў фільм «Quién sabe?», адзін зь першых і самых вядомых «палітычных» спагеці-вэстэрнаў[1]. У 1968 «Днём савы» пачаў сэрыю фільмаў, у якіх сацыяльная крытыка была злучаная з пакручастымі сюжэтамі. Фільм «Прызнаньне камісара паліцыі пракурору рэспублікі» 1971 року атрымаў Залаты прыз 7-ага маскоўскага кінафэстывалю[2].

У 1973 Дам’яні дэбютаваў у ролі актора ў фільме Флярэстана Ванчыні «Забойства Матэоцьці».

У 1982 року зрэжысаваў культавы фільм жахаў «Эміцівіль II: Утрапёнасьць». У 1984 року распачаў адзін з самых вядомых італьянскіх тэлесэрыялаў «Спрут» пра тагачасную італьянскую мафію. Апошнім ягоным мастацкім фільмам стаў «Assassini dei giorni di festa» 2002 року.

Фільмаграфія

рэдагаваць

Сцэнарыст

рэдагаваць

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць
  1. ^ Marco Giusti. Dizionario del western all'italiana. — Mondadori, 2007. — ISBN 978-88-04-57277-0
  2. ^ а б 1971 year (анг.) Moscow International Film Festival Праверана 14 чэрвеня 2019 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць