«Спла́чвайце до́ўг» (арыг.: «Сплачывайця доўг») — артыкул Вацлава Ластоўскага, прысьвечаны далейшаму развіцьцю беларускае літаратуры. Сваім артыкулам Ластоўскі выклікаў першую дыскусію на гэтую тэму ў Беларусі.

Сплачвайце доўг
Сплачывайця доўг
Жанр: Публіцыстыка
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
Мова арыгіналу: беларуская
Публікацыя: 5 ліпеня 1913
Колькасьць старонак: 2
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

Вацлаў Ластоўскі адным зь першых адчуў паварот у грамадзкім і культурным жыцьці Беларусі па рэвалюцыі 1905—1907 гг. і заганнасьць плачу й бедаваньня бальшыні літаратараў. Так ён, будучы сакратаром «Нашай Нівы», зьмясьціў у ёй свой артыкул (№ 26-27), падпісаўшыся псэўданімам «Юры Верэшчака».

Напісаньне

рэдагаваць

Паводле Яна Чыквіна артыкул Ластоўскага зьяўляецца «канспэктам» гутарак з Максімам Багдановічам, які праездам у Ракуцёўшчыну двойчы наведваў Вільню, правёўшы ў 1911 годзе дзьве ночы разам з Ластоўскім за гутаркамі ў рэдакцыі «Нашай Нівы». Навуковец зьвяртае ўвагу, што Ластоўскі на той час быў далёкі ад паэзіі. Таму дасьледчык мяркуе, што аўтар выклаў не свае эстэтычныя прынцыпы, а Багдановіча[1].

У № 30 «Нашай Нівы» зьявіўся адказ на артыкул Ластоўскага «Чаму плачэ песьня наша? (Атказ Юрцы Верашчаку)», падпісаны псэўданімам «Адзін з „парнасьнікоў“». Некаторыя дасьледнікі прыпісваюць гэты артыкул Янку Купалу.

У № 38 артыкуле «Ешчэ аб сплачываньню доўгу» крытык Лявон Гмырак, зьвярнуўшыся да «Гістарычных лістоў» (па-расейску: «Исторических писем») расейскага філёзафа Пятра Лаўрова, які сфармуляваў тэзу пра «вялікі, неаплачаны доўг, каторы трэба звярнуць» абабранаму простаму люду, пагадзіўся з Вацлавам Ластоўскім.

Гэтая нашаніўская дыскусія стала часткай эсэ «Развагі і думкі» Максіма Гарэцкага ў «Велікоднай пісанцы на 1914 год».

Літаратура

рэдагаваць