Сол Бэлоў (па-ангельску: Saul Bellow; 10 чэрвеня 1915 — 5 красавіка 2005) — знакаміты амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1976 году.

Сол Бэлоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 10 чэрвеня 1915(1915-06-10)[1][2][3][…]
Памёр 5 красавіка 2005(2005-04-05)[1][3][4][…] (89 гадоў)
Пахаваны
Сужэнец невядома, невядома, невядома, Аляксандра Бэлоў[d] і невядома
Дзеці Адам Бэлоў[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, навэліст, прафэсар унівэрсытэту, эсэіст, аўтар
Мова ангельская мова[8]
Узнагароды
афіцэр Ордэну Ганаровага Легіёну Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (1976) стыпэндыя Гугенгайма[d] (1948) Нацыянальны мэдаль ЗША ў галіне мастацтваў Нацыянальная кніжная прэмія за лепшае фантастычнае апавяданьне[d] (1954) Нацыянальная кніжная прэмія за лепшае фантастычнае апавяданьне[d] (1965) Нацыянальная кніжная прэмія за лепшае фантастычнае апавяданьне[d] (1971) Пулітцэраўская прэмія за мастацкую кнігу[d] (1976) Джэфэрсанаўская лекцыя[d] (1977) Сэнт-Луіская літаратурная прэмія[d] (1986) прэмія ПЭН/Маламуд[d] (1989) прэмія Гелмэрыха[d] (1989) прэмія «Агульнае дабро» за выбітныя заслугі[d] (1998) мэдаль Эмэрсана — Тора[d] (1977) прэмія „Фармэнтар“[d] (1965) прэмія О. Генры[d] (1980) сябра Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук[d] стыпэндыя Гугенгайма[d] (1955)
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Сын эмігрантаў з Расеі, народжаны ў Канадзе, Бэлоў быў адным з найвыдатнейшых прадстаўнікоў паваеннага пакаленьня амэрыканскіх габрэйскіх пісьменьнікаў. У цэнтры твораў Бэлоў — жыцьцё й роздумы мігрантаў у Амэрыцы XX стагодзьдзя, ізаляцыя чалавека, духоўная дыасацыяцыя, абуджэньне асобы. Найбольшую славу Солу Бэлоў прынесьлі раманы “Плянэта спадара Сэмлера”, “Сьнежань дэкана”, “Дар Гамбалта” і “Герцаг”. Апрача Нобэлеўскай, Бэлоў быў узнагароджаны Пулітцэраўскай прэміяй і трыма Нацыянальнымі кніжнымі прэміямі ЗША. Памёр у Бостане, штат Масачусэтс, у веку 89 гадоў. Вядомы амэрыканскі пісьменьнік, сябар і пратэжэ Бэлоў Філіп Рот сказаў аднойчы: “Хрыбет амэрыканскай літаратуры 20 стагодзьдзя забясьпечылі два раманісты: Уільям Фолкнэр і Сол Бэлоў”.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • 1944: Dangling Man ("Вісячы чалавек")
  • 1947: The Victim ("Ахвяра")
  • 1953: The Adventures of Augie March ("Прыгоды Аўгі Марч")
  • 1956: Seize the Day ("Лаві момант")
  • 1959: Henderson the Rain King ("Гендэрсан, кароль дажджу")
  • 1964: Herzog ("Герцаг")
  • 1970: Mr. Sammler's Planet ("Плянэта спадара Сэмлера")
  • 1975: Humboldt's Gift ("Падарунак Гумбальдта") — Пулітцэр у 1976 годзе
  • 1982: The Dean's December ("Сьнежань дэкана")
  • 1987: More Die of Heartbreak ("Больш паміраюць ад злому сэрца")
  • 1989: A Theft ("Крадзеж")
  • 1989: The Bellarosa Connection ("Сувязь Беларозы")
  • 2000: Ravelstein ("Равэльштайн")