Філіп Рот
Фі́ліп Мілтан Рот (па-ангельску: Philip Milton Roth; 19 сакавіка 1933, Ньюарк, штат Нью-Джэрзі — 23 траўня 2018, Мангэтан[16][17]) — амэрыканскі пісьменьнік, аўтар больш чым 25 раманаў, ляўрэат Пулітцэраўскай прэміі (1998).
Філіп Рот | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 19 сакавіка 1933[1][2][3][4][5][6] Ньюарк, Нью-Джэрзі, ЗША[7][8][5] |
Памёр | 22 траўня 2018[5][3][9][10][11][12][13][14] (85 гадоў) Мангэтан, Нью-Ёрк, ЗША[5] |
Пахаваны | Bard College Cemetery[d] |
Сужэнец | Клэр Блум[5] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, навэліст, сцэнарыст, прафэсар унівэрсытэту, эсэіст, аўтар і пісьменьнік-фантаст |
Гады творчасьці | 1950 — цяпер |
Жанр | раман і паэзія |
Мова | амэрыканскі варыянт ангельскай мовы[15] |
Узнагароды | |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Нарадзіўся ў Ньюарку (штат Нью-Джэрзі) у 1933 годзе ў сямʼі імігрантаў, габрэяў з Галіцыі. У 1954 годзе скончыў Бакнэлскі ўнівэрсытэт. На працягу трох гадоў выкладаў літаратуру ў Чыкаскім унівэрсытэце і займаўся рэцэнзаваньнем кінафільмаў і тэлепраграм.
Аўтар больш як 20 кніг, сярод якіх — «Змова супраць Амэрыкі», «Выпадак краўца», «Іншае жыцьцё». Яго першы зборнік апавяданьняў «Бывай, Каламбус» быў апублікаваны ў 1959 годзе. У 1998 годзе пісьменьнік быў уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй за раман «Амэрыканская пастараль». Апошняй кнігай пісьменьніка стаў раман «Немязіда», напісаны ў 2010 годзе. Па васьмі яго творах былі зьняты мастацкія фільмы.
У 2012 годзе Рот абвясьціў аб завяршэньні пісьменьніцкай кар’еры. У інтэрвію францускаму часопісу «Les Inrocks» Рот, якому было 79 гадоў, заявіў, што страціў натхненьне і не напіша больш ні адной кнігі.
Памёр у шпіталі Мангэтану ад сардэчнай недастатковасьці.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ SNAC — 2010.
- ^ Internet Broadway Database — 2000.
- ^ а б Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі — 1995.
- ^ Encyclopædia Britannica
- ^ а б в г д McGrath C. Philip Roth, Towering Novelist Who Explored Lust, Jewish Life and America, Dies at 85 — 2018.
- ^ NooSFere — 1999.
- ^ http://www.huffingtonpost.com/2013/03/19/philip-roth-birthday-_n_2907548.html
- ^ http://www.theguardian.com/books/2013/mar/22/my-hero-philip-roth-james-wood
- ^ Музей Саламона Гугенхайма — 1937.
- ^ Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ Babelio — 2007.
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ У ЗША памёр пісьменьнік, уладальнік Пулітцэраўскай прэміі Філіп Рот, Радыё Свабода, 25-05-2018
- ^ Philip Roth, Towering Novelist Who Explored Lust, Jewish Life and America, Dies at 85. The New York Times (2018-05-22). Праверана 2018-05-23 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Філіп Рот — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў