Слуцкі кальвінскі збор
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Слуцкі кальвінскі збор
| |
Слуцкі кальвінскі збор. Н. Орда, 1864 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Слуцак |
Каардынаты | 53°01′33″ пн. ш. 27°33′33″ у. д. / 53.02583° пн. ш. 27.55917° у. д.Каардынаты: 53°01′33″ пн. ш. 27°33′33″ у. д. / 53.02583° пн. ш. 27.55917° у. д. |
Канфэсія | кальвінізм |
Архітэктурны стыль | нэаготыка і эклектыка |
Аўтар праекту | Казімер Хршчановіч |
Заснавальнік | Януш Радзівіл |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Слуцкі кальвінскі збор | |
Слуцкі кальвінскі збор на Вікісховішчы |
Слуцкі кальвінскі збор — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Слуцку. Знаходзіўся ў Новым Месьце, на гістарычнай Сэнатарскай вуліцы. Твор архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю.
Слуцкі кальвінскі збор — катэдра Літоўскай правінцыі. Утвараў адзіны ансамбль з будынкам гімназіі. Пацярпеў у Другую сусьветную вайну, па якой помнік дашчэнту зьнішчылі савецкія ўлады.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ 1617 годзе князь Януш Радзівіл збудаваў на беразе ракі Случы драўляны збор. Будынак неаднойчы аднаўляўся па пажарах. Відаць, некалькі разоў стары будынак замяняўся новым. Як паведамляюць крыніцы, кальвіністы часам мелі два зборы: «… ідучы ад замку, праз мост малы да Новага Места … на левым баку … над ставамі ракі Случы стаяць два зборы, вялікі і малы».
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Слуцак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, збор працягваў дзеяць.
У 1851 годзе паводле праекту архітэктара К. Хршчановіча замест драўлянага збудавалі мураваны збор.
Найноўшы час
рэдагавацьЗа савецкім часам збор зачынілі.
Помнік пацярпеў у Другую сусьветную вайну, па якой яго дашчэнту зьнішчылі савецкія ўлады.
Архітэктура
рэдагавацьНаяўнасьць элемэнтаў раманскага, гатычнага і клясыцыстычнага стыляў, сьведчыць пра эклектычны характар помніка. Аднак дамінаваньне выцягнутых угару, стрэлападобных формаў, надавала яму характэрны гатычны выгляд. Гэта быў прастакутны ў пляне аб’ём, накрыты вальмавым дахам, з алтарнай апсыдай і шатровай 3-яруснай вежай-званіцай на галоўным фасадзе. Чацьверыковыя ярусы вежы аддзяляліся адзін ад аднаго прафіляванымі карнізамі. Ніжні, роўны вышыні асноўнага аб’ёма, меў уваходны праём і выконваў ролю бабінца. Невысокі сярэдні — аздаблялілся паўкруглым сандрыкам. Сьцены чацьвярыка трэцяга ярусу праразаліся парнымі аконнымі праёмамі. Завяршалася вежа высокім 8-гранным шатром, і разгорнутымі дыяганальлю чацьвярыковымі шатровымі вежачкамі-пінаклямі, якія стаялі з вуглоў і пэрымэтрам злучаліся між сабою фігурнай мэталічнай агароджай. Вуглы вежы і асноўнага аб’ёма апрацоўваліся пілястрамі. Пілястры падзялялі і бакавыя сьцены будынка. Парныя, выцягнутыя ўгару, з паўкруглымі завяршэньнямі, 3-лопасьцевыя аконныя праёмы злучаліся стрэлападобнымі ліштвамі[1].
Галерэя
рэдагаваць-
1903 г.
-
каля 1914 г.
-
каля 1914 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
1927 г.
-
1927 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ціткоўскі І. Помнікі архітэктуры Слуцка. — Слуцак, 1997.
Літаратура
рэдагаваць- Ціткоўскі І. Помнікі архітэктуры Слуцка. — Слуцак, 1997. ISBN 985-6219-09-4.