Славацкія электрастанцыі

энэргетычнае прадпрыемства Славаччыны, заснаванае ў чэрвені 1942 году

Каардынаты: 48°8′43″ пн. ш. 17°8′17″ у. д. / 48.14528° пн. ш. 17.13806° у. д. / 48.14528; 17.13806

«Славацкія электрастанцыі» («СЭ»;па-славацку: Slovenské elektrárne) — энэргетычнае прадпрыемства Славаччыны, заснаванае ў чэрвені 1942 году.

«Славацкія электрастанцыі»
славац. Slovenské elektrárne
Выява лягатыпу
Тып акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 5 чэрвеня 1942 (82 гады таму)
Уласьнікі Міністэрства гаспадаркі Славаччыны(sk) (34 %), «Энэргетычна-прамысловы холдынг»(cs) (Чэхія) і «Энэль» (Італія; 33 %)[1]
Краіна Славаччына
Разьмяшчэньне Браціслава
Адрас Млынскія нівы, д. 47
Ключавыя фігуры Браніслаў Стрычак[2], Рыхард Пашко[3]
Галіна электраэнэргетыка
Прадукцыя электраэнэргія, цеплавая энэргія
Абарачэньне 2183,236 млн эўра (2017 г.)[4]
Апэрацыйны прыбытак 297,041 млн эўра (2017 г.)
Чысты прыбытак 66,133 млн эўра (2017 г.)
Лік супрацоўнікаў 5300 (2018 г.)
Матчына кампанія АТ «Энэргетычна-прамысловы холдынг» (Прага, Чэхія)
Даччыныя кампаніі ТАА «Асяродак навукі і дасьледаваньняў» (Мохаўцы, Левіцкая акруга), АТ «Ахова бясьпекі СЭ», ТАА «Службы інжынэрных збудаваньняў СЭ», ТАА «Энэргетычная служба Славацкіх электрастанцыяў», ТАА «Славацкія электрастанцыі Чэскай Рэспублікі»
Аўдытар «Эрнст і Янг» (Ангельшчына)

На 2017 год АТ «Славацкія электрастанцыі» мела ўсталяваную магутнасьць 4175,92 мэгават электраэнэргіі на 2 атамных (АЭС), 2 цеплавых, 2 сонечных і 31 гідраэлектрастанцыі (ГЭС). Звыш 80 % выраблялі на Богуніцкай і Мохавецкай АЭС[1]. У 2018 годзе вырабілі 18,638 гігават-гадзіна электраэнэргіі, зь якіх паставілі 90 % (16,778 гігават-гадзіна). Таксама вырабілі 831 мэгават-гадзіна цеплавой энэргіі, зь якіх Богуніцкая АЭС дала 56 % (466 гігават-гадзіна), а Новацкая ЦЭС (Трэнчынскі край) — 33 % (273 гігават-гадзіна)[5].

Электрастанцыі

рэдагаваць

На 2019 год АТ «Славацкія электрастанцыі» мела 41 электрастанцыю:

Мінуўшчына

рэдагаваць

5 чэрвеня 1942 году славацкія вытворцы электраэнэргіі ўтварылі АТ «Славацкія электрастанцыі»[10]. Першапачаткова лініі электраперадачы (ЛЭП) мелі напругу 22 кілявольты (кВ). Да канца Другой сусьветнай вайны разбудавалі ЛЭП напругай 110 кВ. Адначасна ўзьвялі 2 гідраэлектрастанцыі (ГЭС) у Ілаве (Трэнчынскі край) і Дубніцы над Вагам, а таксама дамбу на рацэ Ораве. Па вайне прэзыдэнт Чэхаславаччыны выдаў Указ аб нацыяналізаваньні ўсіх прадпрыемстваў энэргетыкі. За 1950-я гады стварылі агульную энэргасыстэму, засяроджаную вакол Быстрычанскай падстанцыі (Трэнчынскі край) напругай 220 кВ. У 1958 годзе пачалі будоўлю першай ЛЭП напругай 400 кВ. У 1960 годзе скончылі электрыфікаваньне ўсіх акругаў Славаччыны. У 1969 годзе ў Браціславе стварылі траст «Славацкія энэргетычныя прадпрыемствы». У 1977 годзе траст пераўтварылі ў канцэрн з удзелам 4 вытворчых, 3 разьмеркавальных, 2 адмысловых і аднаго будаўнічага прадпрыемства. 30 чэрвеня 1988 году канцэрн пераўтварылі ў кампанію «Славацкія энэргетычныя прадпрыемствы». Пасьля 1990 году са складу «Славацкіх энэргетычных прадпрыемстваў» вылучылі 3 прадпрыемствы электраперадачы — «Заходнеславацкая энэргетыка», «Сярэднеславацкая энэргетыка» і «Ўсходнеславацкая энэргетыка»[10].

У лістападзе 1994 году кампанію пераўтварылі ў акцыянэрнае таварыства «Славацкія электрастанцыі». 27 верасьня 2000 году ўрад Славаччыны зацьвердзіў Пастанову № 758 аб вылучэньні са складу АТ «Славацкія электрастанцыі» 2 прадпрыемстваў — АТ «Славацкая сетка электраперадачы» і АТ «Кошыцкая цеплаэлектрацэнтраль». 21 студзеня 2002 году АТ «Славацкія электрастанцыі» паставілі на ўлік у якасьці ўласьніка атамных (АЭС), цеплавых (ЦЭС) і гідраэлектрастанцыяў (ГЭС). 28 красавіка 2006 году італьянскі энэргавытворца «Энэль» (Рым) набыў 66 % паёў АТ «Славацкія электрастанцыі» за 839 млн эўра. У сьнежні 2006 году адключылі 1-ы рэактар Богуніцкай АЭС (Трнаўскі край), а ў 2008-м — і другі з 3-х энэргаблёкаў. Пасьля адначаснага выключэньня са складу АТ «Славацкія электрастанцыі» Габчыкаўскай ГЭС (Дунайска-Стрэдзкая акруга) і 2 адкідаперапрацоўчых прадпрыемстваў у Яслоўскіх Богуніцах і Мохаўцах (Левіцкая акруга), усталяваная магутнасьць склала 5251 мэгават. У складзе прадпрыемства засталіся 1-ы і 2-і энэргаблёкі Мохавецкай АЭС ды 3-і і 4-ы блёкі Богуніцкай АЭС — кожны па 440 мэгават, Воянская ЦЭС (Міхалаўцкая акруга) на 1320 мэгават і Новацкая ЦЭС (Трэнчынскі край) на 518 мэгават, а таксама звыш 30 ГЭС з агульнай магутнасьцю 1653 мэгават[10].

У 2008 годзе АТ «Славацкія электрастанцыі» павялічыла магутнасьць 2 энэргаблёкаў Мохавецкай АЭС з 880 мэгават да 940 мэгават. Увосень 2009 году на Воянскай ЦЭС пачалі спальваць біямасу ў дадатак да вугалю. У кастрычніку 2010 году ўсталяваную магутнасьць Богуніцкай АЭС павялічылі з 880 мэгават да 1010 мэгават. У кастрычніку 2011 году на Новацкай ЦЭС сталі спальваць біямасу ў дадатак да бурага вугалю. 28 ліпеня 2016 году «Энэль» прадаў чэскаму «Энэргетычна-прамысловаму холдынгу» (Прага) палову сваёй 66%-й долі АТ «Славацкія электрастанцыі», якую трымаў у складзе ТАА «Славацкі энэргахолдынг»[10].

  1. ^ а б Пра нас (славацк.) // АТ «Славацкія электрастанцыі», 2019 г. Праверана 17 красавіка 2019 г.
  2. ^ Управа (славацк.) // АТ «Славацкія электрастанцыі», 21 студзеня 2019 г. Праверана 17 красавіка 2019 г.
  3. ^ Наглядальная рада (славацк.) // АТ «Славацкія электрастанцыі», 25 ліпеня 2018 г. Праверана 17 красавіка 2019 г.
  4. ^ Богуміл Кратахвіл, Браніслаў Стрычак. Справаздача за 2017 год (славацк.) // АТ «Славацкія электрастанцыі», 9 траўня 2018 г. Праверана 17 красавіка 2019 г.
  5. ^ Агульныя зьвесткі (славацк.) // АТ «Славацкія электрастанцыі», 2019 г. Праверана 17 красавіка 2019 г.
  6. ^ Мохавецкая АЭС (славацк.) // АТ «Славацкія электрастанцыі», 2019 г. Праверана 17 красавіка 2019 г.
  7. ^ Новацкая ЦЭС (славацк.) // АТ «Славацкія электрастанцыі», 2019 г. Праверана 17 красавіка 2019 г.
  8. ^ Мохавецкая СЭС (славацк.) // АТ «Славацкія электрастанцыі», 2019 г. Праверана 17 красавіка 2019 г.
  9. ^ Водныя электрастанцыі (славацк.) // АТ «Славацкія электрастанцыі», 2019 г. Праверана 17 красавіка 2019 г.
  10. ^ а б в г Гісторыя (славацк.) // АТ «Славацкія электрастанцыі», 2019 г. Праверана 17 красавіка 2019 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Кантакт (славацк.) // АТ «Славацкія электрастанцыі», 2019 г. Праверана 17 красавіка 2019 г.
    • Кантакт (славацк.) // ТАА «Энэргетычная служба Славацкіх электрастанцыяў», 2019 г. Праверана 17 красавіка 2019 г.
    • Кантакт (славацк.) // ТАА «Асяродак навукі і дасьледаваньняў» (Мохаўцы, Левіцкая акруга), 2019 г. Праверана 17 красавіка 2019 г.