Слабодка (Гайнаўскі павет)
Слабодка (па-польску: Słobódka, на мясцовай беларускай гаворцы: Слабо́дка[1]) — вёска (афіцыйна прысёлак вёскі Новая Лука) у Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
Слабодка | |
польск. Słobódka | |
Першыя згадкі: | 1732 |
Мясцовая назва: | Слабодка |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараўка |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-220 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°56′0″ пн. ш. 23°42′0″ у. д. / 52.93333° пн. ш. 23.7° у. д.Каардынаты: 52°56′0″ пн. ш. 23°42′0″ у. д. / 52.93333° пн. ш. 23.7° у. д. |
Слабодка |
Ля вёскі працякае рака Нараў.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход ў Старым Ляўкове[2]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьГісторыя Слабодкі пачынаецца праўдападобна на пераломе 17 і 18 стагодзьдзяў, калі Ян Казімір Масальскі заснаваў тут фальварак на памежжы савіх валоданьняў з цэнтарам у Луцы. Першыя пісмовыя згадкі пра яго датуюцца 1732 годам. На берагу Нарві стаяла фальварчная сядзіба з 2 амбарамі, 2 пякарнямі, 2 хлявамі, канюшняй. Дзейнічаў тут таксама невялікі бровар. У фальварку працавалі мужыкі з Лукі і Ляўкова. У 1759 годзе фальварк быў ліквідаваны ўладальнікам Аляксандра Падлецкім, а зямля перадана мужыкам: Карпу Ільяшуку, Лаўрыну Козюку, Кандрату Новіку і Тамашу Птаншынскаму. Паходзілі яны зь Ляўкова, Лукі і Ляшукоў. Атрымалі яны некалькі гадоў волі ад працы на пана, а пасьля былі забавязаныя дастаўляць рыбу з Нарві ды падарожнічаць у Вільню і Варшаву[4]. У міжваенны пэрыяд Слабодка належала да гміны Тарнаполь (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 35 жыхароў (усе праваслаўныя, зь іх 27 былі запісаныя беларусамі і 5 палякамі)[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 184
- ^ Парафія сьв. Пятра і Паўла ў Старым Ляўкове (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
- ^ Слабодка (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 8 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 107 (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.