Новая Лука (Падляскае ваяводзтва)
Но́вая Лу́ка (па-польску: Nowa Łuka, на мясцовай беларускай гаворцы: Но́вая Лука́) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
Новая Лука | |
польск. Nowa Łuka | |
Першыя згадкі: | 1986 |
Мясцовая назва: | Новая Лука |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараўка |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-220 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°55′44″ пн. ш. 23°45′1″ у. д. / 52.92889° пн. ш. 23.75028° у. д.Каардынаты: 52°55′44″ пн. ш. 23°45′1″ у. д. / 52.92889° пн. ш. 23.75028° у. д. |
Новая Лука | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ля вёскі праходзіць ваяводзкая дарога 687.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Старое Ляўкова[2]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьПасяляліся тут галоўным чынам выхадцы з затопленых вадасховішчам вёсак (пераважна з Лукі), але ўлады ад самога пачатку спрыялі пабудове тут дачаў. У 2005 годзе была адкрыта будаваная за кошт мясцовых жыхароў праваслаўная капліца сьв. Ільлі[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013805092-0036848?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Парафія сьв. Пятра і Паўла ў Старым Ляўкове (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
- ^ Новая Лука (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 7 красавіка 2015 г.