Слабодка (Барысаўскі раён)
Слабо́дка[3] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, на рацэ Рова, за 9 км на паўночны захад ад Забашавічаў. За 25 км на поўдзень ад гораду і чыгуначнай станцыі Барысаў, 75 км ад Менску. Слабодка ўваходзіць у склад Глівінскага сельсавету.
Слабодка | |
трансьліт. Slabodka | |
Першыя згадкі: | 18 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Барысаўскі |
Сельсавет: | Глівінскі |
Вышыня: | 180 м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 179 чал. (2010) |
колькасьць двароў: | 88 (2008)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 177 |
Паштовы індэкс: | 222520[2] |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°4′12″ пн. ш. 28°33′36″ у. д. / 54.07° пн. ш. 28.56° у. д.Каардынаты: 54°4′12″ пн. ш. 28°33′36″ у. д. / 54.07° пн. ш. 28.56° у. д. |
± Слабодка |
Гісторыя
рэдагавацьПа пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў Вялікім Княстве Літоўскім у 18 стагодзьдзі. Пад 1776 г. узгадваецца ў матэрыялах аб разьмежаваньні сёл. У 1778 г. вёска Слабада, 8 двароў, 38 жыхароў, карчма, уладаньне І. Аборскага. Ад 1793 г. ў Расейскай імпэрыі. У 1800 г. 18 двароў, 164 жыхары, вадзяны млын, "жалезны завод" (1 молат, 1 горан) і фальварак Слабодка (таксама меў назву Александроў). У 1897 г. вёска, 55 двароў, 355 жыхароў, хлебазапасная крама, капліца) і маёнтак (3 двары, 16 жыхароў, вадзяны млын, лесапільня), у Глівінскай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. У 1905 г. адкрыта земская школа. У 1917 г. у вёсцы 69 двароў, 457 жыхароў, у маёнтку 80 жыхароў. Працавалі кузьня, вадзяны млын, лесапільня і смалакурня. Зь лютага да сьнежня 1918 г. на тэр. акупаванай войскамі кайзэраўскай Нямеччыны. 28 траўня 2013 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Забашавіцкага сельсавету перададзеная ў склад Глівінскага сельсавету[4].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 234 чалавекі
- 2010 год — 179 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьСтрачаная спадчына
рэдагаваць- Царква Сьв. Тройцы
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Слабодка // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. с. 189
- ^ Алфавитный список улиц по Слободка Белпошта (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 69
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)