Скот Паркер
Скот Мэт’ю Паркер (па-ангельску: Scott Matthew Parker; нарадзіўся 13 кастрычніка 1980 году, Ламбэт, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, цэнтральны паўабаронца. За нацыянальную зборную Ангельшчыны правёў 18 гульнаў. На сёньня зьяўляецца галоўным трэнэрам клюбу «Фулгэм».
Скот Паркер | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 кастрычніка 1980 (44 гады) Ламбэт, Ангельшчына | |
Рост | 175 см | |
Вага | 69 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1997—2004 2000—2001 2004—2005 2005—2007 2007—2011 2011—2013 2013—2017 |
Чарлтан Атлетык → Норыдж Сіці Чэлсі Лёндан Ньюкасл Юнайтэд Ўэст Гэм Юнайтэд Тотэнгэм Готспур Фулгэм |
128 (9) 6 (1) 15 (1) 55 (4) 113 (10) 50 (0) 119 (6) |
Зборныя | ||
2003—2013 | Ангельшчына | 18 (0) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2024— | Бэрнлі |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў прадмесьці Лёндану ў Ламбэт. Займаўся ў футбольнай акадэміі «Чарлтан Атлетык», у ліпені 2004 году перайшоў у «Чэлсі», пасьля сэзону ў складзе «арыстакратаў» сышоў у «Ньюкасл Юнайтэд», быў гульцом таксама «Ўэст Гэм Юнайтэд» і «Тотэнгэм Готспур».
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьЗа «Чарлтан Атлетык» згуляў 128 матчаў і забіў 9 мячоў, пасьля чаго ў 2004 годзе перайшоў у «Чэлсі», падпісаўшы дамову на 4,5 году. Сума трансфэру склала 12 млн фунтаў. Паркер быў першапачаткова падпісаны, як зьменшчык для Клёда Макелеле й Фрэнка Лэмпарда, што давала яму ня надта шмат шанцаў зьявіцца на полі. Ён забіў свой адзіны гол за «Чэлсі» ў матчы супраць клюбу «Портсмут».
У ліпені 2005 году Паркер быў прададзены ў «Ньюкасл Юнайтэд» за суму роўную 6,5 млн фунтаў. Паркер стаў рэгулярным гульцом першай каманды й быў адным зь нямногіх, хто здолеў паказаць стабільную гульню на працягу ўсяго сэзону, які «Ньюкасл» скончыў на сёмым месцы. Ён забіў свой першы гол за «сарокаў» у гульні супраць свайго былога клюбу «Чарлтану», у якой яго каманда прайграла зь лікам 3:1. У сакавіку 2006 году з-за монануклеёзу сэзон для гульца быў скончаны, з-за чаго ён ня здолеў пазмагацца за месца ў зборнай перад чэмпіянатам сьвету 2006 году. У ліпені 2006 году Паркер стаў капітанам клюбу.
У чэрвені 2007 году «Ўэст Гэм Юнайтэд» набыў Скота Паркера за 7 млн фунтаў стэрлінгаў. Гэты пэрыяд стаў для гульца настолькі ўдалым, што з 2008 па 2011 гады Скота тройчы разоў прызнавалі найлепшым гульцом клюбу. Дзякуючы выдатнай гульні ў складзе «малатабойцаў» 31 жніўня 2011 году «Тотэнгэм» набыў гульца за 5,5 млн фунтаў стэрлінгаў.
19 жніўня 2013 году Паркер падпісаў трохгадовы кантракт з «Фулгэмам»[1].
Міжнародная
рэдагавацьМіжнародны дэбют Паркера за нацыянальную зборную Ангельшчыны адбыўся 16 лістапада 2003 году, калі ён зьмяніў на полі на 66-й хвіліне Ўэйна Руні[2].
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіён Ангельшчыны: 2005
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Scott Parker Signs. Fulham F.C.
- ^ «Scott Parker». Football Association
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСкот Паркер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў