Скарынкі (Баранавіцкі раён)
Скары́нкі[1] — колішняя вёска ў Беларусі. Уваходзілі ў склад [Мілавідзкага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Цяпер у складзе Мілавідаў.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1911 годзе ў вёсцы Скарынкі адчынілі школу. Адмысловага будынка не было, заняткі праводзіліся ў наёмных памяшканьнях. У 30-х гадах ужо было 6 клясаў. У 1940 годзе будынак так званага «пажарнага дэпо» ў вёсцы быў пераабсталяваны пад сярэднюю школу[2].
26 лістапада 1949 году у вёсцы Скарынкі створаны калгас імя Дзяржынскага. З 1953 году сядзіба перанесена ў в. Мілавіды.
4 верасьня 1972 году вёска скасаваная і зьлілася з вёскай Мілавіды[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 71.
- ^ Гісторыя Мілавідскай школы
- ^ Пастанова выканаўчага камітэту Берасьцейскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 4 верасьня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).