Інтэрнэт-тэлебачаньне

лічбавы распаўсюд відэа празь Сеціва
(Перанакіравана з «Сеціўнае тэлебачаньне»)

Інтэрнэ́т-тэлеба́чаньне — лічбавы распаўсюд відэа празь Сеціва.

Іншыя назвы: анлайн-тэлебачаньне, вэб-тэлебачаньне, сеціўнае тэлебачаньне, інтэрнэт-тэлевізія[Крыніца?]. IPTV — перадача тэлеканалу па інтэрнэт-пратаколе. Дазваляе прымаць лічбавыя тэлеканалы зь ліку спадарожнікавых[1].

Мінуўшчына

рэдагаваць

14 лютага 2005 году ў ЗША зьявіўся відэахостынг «Ютуб» (Сан-Бруна, штат Каліфорнія), што дазволіў задарма разьмяшчаць і паказваць відэазапісы. 9 траўня 2005 году «Эпл» (Купэртына, штат Каліфорнія, ЗША) дазволіў платна разьмяшчаць і праглядаць відэа на сваім мэдыяпартале «Айцюнс». У 2006 годзе «Амазон» (Сіетл, ЗША) запусьціў на сваім сайце паслугу «Амазон Анбокс» для платнага відэапаказу на запатрабаваньне. У 2007 годзе «Нэтфлікс» прапанаваў сваім DVD-падпісчыкам бясплатны он-лайн-прагляд 1000 кінафільмаў і тэлеперадачаў.

Беларусь

рэдагаваць

15 ліпеня 2008 году УП «Белтэлекам» запусьціла паслугу сеціўнага тэлебачаньня з абанэнцкай платай 40 000 рублёў ($18,6) за 20 тэлеканалаў[1]. На 2016 год большасьць тэлеканалаў Беларусі мелі старонкі на Ютубе. У тым ліку 13 агульнабеларускіх каналаў выкладалі ў Сеціва запісы перадачаў і вялі он-лайн-вяшчаньне: «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3», «Беларусь 5», «Беларусь 24», «АНТ», «СТБ», «БелмузТБ», «Белсат», «8 канал», «ІТБ», «РТР Беларусь» і «Тэлебачаньне дзеля грамадзтва»[2]. 24 жніўня 2016 году сотавы апэратар «А1» запусьціў лічбавае тэлебачаньне «Вока» з доступам да 50 тэлеканалаў за 35 капеек/дзень[3].

На 2018 год «Белтэлекам» прапаноўваў сеціўная тэлебачаньне «Смарт-заля» з магчымасьцю прыпыненьня, запісу і перамоткі перадачаў з архіву за 48 гадзінаў. Для прагляду патрабавалася хуткасьць доступу ад 800 кілябіт/сэкунда (H.264 640×360p25). Прагляд на хуткасьці звыш 1000 кілябіт/сэкунда (H.264 720×576p25) даваў большае разрозьненьне[4]. Асноўная расцэнка «Канапа» каштавала 6 рублёў ($3)[5]. Пагатоў сярод 77 каналаў было 10 беларускіх, зь якіх беларускамоўныя перадачы мелі толькі «Беларусь 1» і «Беларусь 3».

На 2018 год найбольш наведваным сайтам у Беларусі быў амэрыканскі відэахостынг «Ютуб». Іншымі найбольш прагляданымі былі: 2) расейскамоўны відэахостынг Беларусі Kinogo.by (17-е месца); 3) расейскі «Кінапошук» (26-е, Kinopoisk.ru), які належаў «Яндэксу»; 4) амэрыканскі гульнявы «Твіч» (29-е, Twitch.tv), які належаў «Амазону»; 5) «Белтэлекам» (30-е, ТБ «Заля»); 6) расейскі Rutube.ru (31-е), які належаў «Газпраму»; 7) расейскамоўны відэхостынг ЗША «Іві» (40-е, ivi.ru); 8) расейскі тэлеканал «ТНТ» (42-е; Tnt-online.ru), які належаў «Газпраму»[6].

  1. ^ а б Белтэлекам запускае інтэрактыўнае тэлебачаньне новага пакаленьня IPTV // Газэта «Наша ніва», 15 ліпеня 2008 г. Праверана 16 кастрычніка 2018 г.
  2. ^ М.М. Найдзёнаў. Спробы стварэньня інтэрнэт-тэлебачаньня ў Беларусі // Штогадовы зборнік навуковых артыкулаў ФМА БДУ. — Менск: Чатыры чвэрці, 2016. — В. 15. — С. 321-323. — ISSN 2224-0845.
  3. ^ «Вэлком» запусьціў лічбавае тэлебачаньне для кампутараў // Газэта «Наша ніва», 24 жніўня 2016 г. Праверана 16 кастрычніка 2018 г.
  4. ^ Інтэрнэт-тэлебачаньне «Заля» // УП «Белтэлекам», 2018 г. Праверана 16 кастрычніка 2018 г.
  5. ^ «Канапа ТБ» // УП «Белтэлекам», 2018 г. Праверана 16 кастрычніка 2018 г.
  6. ^ Найбольш наведваныя ў Беларусі сайты (анг.) // Лічыльнік «Алекса», 2018 г. Праверана 16 кастрычніка 2018 г.