Вольны каралеўскі горад
Вольнае каралеўскае места (па-лацінску: libera regiae civitas) — былыя месты ў каралеўстве Вугоршчына, якія не падпарадкоўваліся жупным органам сталіцы, мелі сваё ўласнае самакіраваньне і заканадаўчую ўладу, іхнія жыхары пераважна самі абіралі рыхтара (войта) і органы кіраваньня. Гэтыя месты мелі ў Вугоршчыне т. зв. чацьверты статус і ў тагачасным фэўдальным грамадзтве зьяўляліся выспамі дэмакратыі.
У Славаччыне
рэдагавацьПаводле двух дэкрэтаў караля Ўладзіслава II 1498 і 1514 рокаў у Славаччыне атрымалі статус вольных каралеўскіх местаў:
- Карчмарскія
- Пэрсанальныя:
- Шахцёрскія:
Некаторыя месты, асабліва ў XVI стагодзьдзі, маглі атрымоўваць прывілеі, падобныя каралеўскім местам, вызваляліся ад розных падаткаў і мытаў і мелі права валодаць прыгоннымі вёскамі. Мескі статус мелі ў Славаччыне прыкладна 110 населеных пунктаў. Тым ня меней, вольныя каралеўскія месты былі адзінымі, якім дазвалялася ўзводзіць муры.
У 1608 року права наданьня прывілеяў местам перайшло ад караля да ўраду Вугорскага каралеўства. Паводле закону 1687 манарх меў права надаць месту статус вольнага каралеўскага толькі паводле згоды сойму.
У XVI—XVIII стагодзьдзях гэты статус атрымалі:
Правы і абавязкі местаў
рэдагавацьВольныя каралеўскія месты атрымоўвалі наступныя прывілеі:
- выбар уласнага войта, мескае рады, кіраўніцтва і сьвятара
- заканадаўчай моцы на тэрыторыі, належачай месту
- права на вызваленьне ад выплаты мыта, robotovania, выплаты трыдзесяціны
- вольная перадача маёнткаў нашчадкам з боку асобных мяшчанаў
- u väčších miest právo skladu
- права гандлю
- памешчыцкае права
- вызначэньне мераў і вагаў для разьлікаў
- эканамічныя пытаньні
У выпадку судовае цяжбы не было магчымасьці абскарджваньня ў вышэйстаячых судох, рашэньні выносіліся канчатковыя. Адзінай магчымасьцю зьмены выраку быў зварот пра памілаваньне да караля.
Сярод абавязкаў былі:
- сплата каралю падатку
- у выпадку наведваньня каралём — забавы для яго
- навагоднія падарункі
- напачатку існаваў абавязак і пастаўляць жаўнераў у каралеўскае войска
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Anton Špiesz. Slobodné kráľovské mestá na Slovensku v rokoch 1680-1780. — Košice: Východoslovenské vydavateľstvo, 1983. — ISBN 93-003-83
- Anton Špiesz. Bratislava v stredoveku. — Turany: Perfekt, 2008. — ISBN 978-80-8046-397-7