Сат-Ок
Сат-Ок (па-польску: Sat-Okh, на мове шэванэзаў — Доўгае Пяро; пашпартнае імя — Станіслаў Суплатовіч, па-польску: Stanisław Supłatowicz; 15 красавіка 1920, краіна Таландзі, Паўночна-Заходнія Тэрыторыі, Канада — 3 ліпеня 2003, Гданьск, Польшча) — польскі пісьменьнік.
Сат-Ок | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 15 красавіка 1925[1] або 15 красавіка 1920[2] |
Памёр | 3 ліпеня 2003[1] |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, тэлевядовец |
Мова | польская мова[1] |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьУ сваіх аповесьцях сьцьвярджаў, што ён нарадзіўся ў Канадзе у басэйне ракі Макензі ад бацькі, правадыра індзейскага племя шэванезаў Леа-Kaрка-Ана-Ma (Высокага Арла) і маці, польскай рэвалюцыянэркі — чальца партыі Сацыял-Дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы Станіславы Суплатовіч, якая з сыбірскага выгнаньня праз Кірэнск, Якуцк, Чукотку ўцякла ў Амэрыку. Вырас сярод індзейцаў.
У 1937 (1938) г. прыбыў разам з маці ў Польшчу. Пры ўтварэньні мэтрыкі месцам ягонага нараджэньня, дзеля кансьпірацыі, было запісанае паселішча Аляксееўка Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні (цяпер г. п. Аляксееўск Кірэнскага раёна Іркуцкай вобласьці), дзе нібыта Станіслава адбывала пакараньне. Год нараджэньня быў зьменены на 1925, а бацькам быў запісаны Леан Суплатовіч, першы муж маці. Імя ж атрымаў ад маці. У 1938—1939 гг. знаходзіўся ў інтэрнаце пры Радамскім кляштары, навучаўся грамаце, а потым працаваў на мясцовым паштамце.
Падчас Другой сусьветнай вайны ў 1940 г. арыштаваны гестапа як чалавек «ніжэйшай расы» і адпраўлены ў канцэнтрацыйны лягер Аўшвіц, але зьдзейсьніў уцёкі з вагону пад час транспартаваньня. Быў паранены.
У 1942 г. далучыўся да партызанскага атраду Арміі Краёвай (псэўданім — Казак), кавалер Крыжа Адважных (Krzyż Walecznych).
Пасьля вайны за ўдзел у Арміі Краёвай арыштаваны камуністычнымі ўладамі ды прабыў некалькі гадоў у зьняволеньні.
Пасьля вызваленьня працаваў мараком, затым асеў у Гданьску і жаніўся з Вандай.
З 1958 г. пачаў пісаць кнігі нібы пра сваё уласнае жыцьцё сярод індзейцаў, якія былі перакладзеныя на шматлікія мовы. Удзельнічаў у тэлеперадачах, лічыцца адным зь піянэраў руху індыяністаў у Польшчы. З ім падтрымлівала сувязь Беларуска-індзейскага таварыства (Гомель, выканаўчы сакратар Алесь Сімакоў).
Індыяністы сьцьвярджаюць, што ўся біяграфія Сат-Ока — добра прадуманая містыфікацыя, якая ўсіх задавальняла, а сам ён быў чыстакроўны паляк, бо нарадзіўся ў Польшчы пад Сандамірам. Хутчэй за ўсё ён быў у юнацкасьці зацятым індыяністам, а падчас Другой Усясьветнай вайны няцяжка было выдаць сябе за каго заўгодна. Таксама ў архівах Іркуцкай вобласьці не знаходзяць аніякіх сьлядоў ягонай маці — выбітнай польскай рэвалюцыянэркі. Але прасьветная дзейнасьць Суплатовіча была настолькі вялікай, што разбураць ягоную містыфікацыю, калі яна была, ня сталі. Ён так і застаўся адным з найбольш паважаных індзеяністаў Польшчы. У Вымыслове ля Тухолі знаходзіцца прыватны «Музэй індзейцаў Паўночнай Амэрыкі імя Сат-Ока».
Творы
рэдагаваць- Ziemia słonych skał. (1958)
- Biały mustang. (1959)
- Powstanie człowieka. (1981)
- Fort nad Athabaską. /разам з Yackta-Oya (właśc. Sławomir Bral/ (1985)
- Biały Mustang.Baśnie i legendy indiańskie" (1987)
- Głos prerii. (1990)
- Tajemnica Rzeki Bobrów. (1996)
- Serce Chippewaya. (1999)
- Walczący Lenapa. (2001)
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Сат-Ок. Земля Солёных Скал. «Юность» № 11-12. 1960.
- Гусева Н. Р. Песня орлиных крыльев. Пьеса в 3 д. По мотивам повести Сат-Ока «Земля Солёных Скал». Москва. 1962.
- Кассиль Л. О Земле Солёных Скал и Дороге Слёз. // Сат-Ок. Земля Солёных Скал. Москва. 1964.
- Сат-Ок. Земята на солените скали. София, 1964.
- Sat-Okh. Das Land der Salzfelsen. Berlin. 1965.
- Бархоленко А. Ф. Брат мой убит. Драма в 2 д. 7 карт. По повести Сат-Ока «Земля Солёных Скал». Москва. 1968.
- Расулова А. Л., Суплатович С. Дороги сходятся. Москва, 1973.
- Правдивцева Т. В., Семёнова Е. В. Спрячь меня, лес… Пьеса в 2 д., 9 карт. По мотивам повести Сат-Ока «Земля Солёных Скал». Москва. 1973.
- Стадниченко Ю. Сат-Ок — Длинное Перо (Необычайная боль наших дней). // Сат-Ок. Таинственные следы. Москва. 1976.
- Внуков Н. Об авторе этой книги. // Белый мустанг. Сказки и легенды индейцев. Ленинград. 1977.
- Сат-Окх, Расулова А. Л. Тайна старого Сагаморы. Повесть. Москва. 1978.
- Сат-Ок. Земля Солёных Скал. Таинственные следы. Ленинград. 1980.
- Сат-Ок. Білий Мустанг. Повісті, легенди. Київ. 1980.
- Сат-Ок. Земля Солёных Скал. Таинственные следы. Повести. Кишинёв. 1983.
- Внуков Н. А. Слушайте песню перьев. Повесть. Ленинград. 1985.
- Сат-Ок. Земля Солёных Скал. Таинственные следы. Калининград. 1989.
- Салов Е. «Правда или всё-же есть сомнения?» Критический взгляд на творчество и происхождение писателя Станислава Суплатавича (Сат-Ока) // Томагавк. № 4. Сыктывкар. 1992. С. 77-80.
- Яхвяк Б. О Сат-Оке. // Томагавк. № 5. Сыктывкар. 1993.
- Барковский А. Жена индейского вождя в Якутии. // Советы Якутии. Якутск. 1 июля. 1993. С. 6.
- Сат-Ок. Земля Солёных Скал. Таинственные следы. /Пер. Ю. И. Стадниченко. Художник К. П. Шарангович. Минск. 1994.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|