Саргель
Саргель (Саргал, Сяргель), Саргайла (Саргейла, Сяргайла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Саргель лац. Sargiel / Sarhiel | |
Sargeli | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Saro + Gelo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Саргал, Саргейла, Саргайла, Сяргель, Сяргайла |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Саргель» |
Паходжаньне
рэдагавацьСаргелі (Sargeli) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -сар- (-сер-) (імёны ліцьвінаў Сарвід, Саргоўд, Сарман; германскія імёны Sarvidis, Saregaud, Saraman) паходзіць ад гоцкага і германскага sarwa 'зброя'[2], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[3].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Зоргель (Zorgel, Zorgiel) і Жоргель (Żorgiel)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Саръкгелишку (1537 год)[5]; Sargiel… Sorgajło (1670 год)[6]; Siergielowa (1671—1681 гады)[7]; Helena Sargaylowa, Magdale Sergaylowa (1729—1771 гады)[8]; Anna Sargiejłowna (1729—1776 гады)[8]; Józef Sargielewicz (21 чэрвеня 1748 году)[9]; Sargałowicz (1780 год)[10].
Носьбіты
рэдагавацьСаргелевічы (Sargielewicz) гербу Бэтман[11] — літоўскі шляхецкі род[12].
На 1906 год існавала вёска Саргелішкі ў Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[13].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Саргелі, у гістарычнай Прусіі — Шаргілен.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 226.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 374, 380.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 177.
- ^ Bystroń J. Nazwiska polskie. — Lwów, 1936. S. 283—284.
- ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 194.
- ^ а б Walkowiak J. Współczesne nazwiska Polaków o możliwej genezie litewskiej nieobecne w LPŽ, poświadczone w kartotece antroponimicznej LKI // Onomastica (Wrocław). T. 64, 2020. S. 220.
- ^ Žagarės dvaro teismo knygos (1670—1751). — Vilnius, 2003. P. 360.
- ^ Spis rodziców dzieci urodzonych w Daugieliszkach w latach 1774—1790
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 304.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на С, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 128.