Сангайлішкі
Сангайлішкі (лет. Sangailiškiai) — вёска ў Летуве, каля ракі Вяльлі. Уваходзяць у склад Кульваўскага староства Янаўскага раёну Ковенскага павету.
Сангайлішкі лац. Sangajliški | |
лет. Sangailiškiai | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Ковенскі |
Раён: | Янаўскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°6′11″ пн. ш. 24°9′40″ у. д. / 55.10306° пн. ш. 24.16111° у. д.Каардынаты: 55°6′11″ пн. ш. 24°9′40″ у. д. / 55.10306° пн. ш. 24.16111° у. д. |
Сангайлішкі |
Назва
рэдагавацьПаводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Сангайла (Сангал) ёсьць вытворным ад германскага імя Sano і цалкам адпавядае германскаму імю Sangallo[1]. Таксама адзначалася германскае імя Сунігела (Sunigelle)[2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Гісторыя
рэдагавацьУ XIX ст. Сангайлішкі ўваходзілі ў склад Ковенскага павету Ковенскай губэрні[6].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1902 год — 117 чалавек[7]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Schmittlein R. Noms de personnes germaniques peu connus dans le Libro di Montaperti // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1960. P. 49—50.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 15, 1973. S. 17 (263).
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 73.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 54.