Самара (Ірак)

места ў Іраку

Самара (па-арабску: سَامَرَّاء‎, Sāmarrāʾ) — места ў мугафазе Салаг-эд-Дын (Ірак). Ляжыць на ўсходнім беразе ракі Тыгру, за 125 км на поўнач ад Багдаду. Насельніцтва — к. 350 тыс. чал. (2003).

Самара
Краіна: Ірак
Плошча:
  • 150,58 км²
  • 15 058 га
  • 31 414 га
Насельніцтва:
Паштовы індэкс: 34010
Геаграфічныя каардынаты: 34°11′45.240″ пн. ш. 43°53′8.448″ у. д. / 34.1959° пн. ш. 43.88568° у. д. / 34.1959; 43.88568Каардынаты: 34°11′45.240″ пн. ш. 43°53′8.448″ у. д. / 34.1959° пн. ш. 43.88568° у. д. / 34.1959; 43.88568
Самара на мапе Іраку
Самара
Самара
Самара
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мінуўшчына

рэдагаваць

У VII стагодзьдзі да н. э. на месцы сучаснай Самары існавала ўмацаванае асырыйскае паселішча Сур-мараці, якое згадваецца ў грэцкіх крыніцах як Сума, у лацінскіх — Сумэр, у сырыйскіх — Сумра.

У 836 року на гэтым месцы абасыдзкі халіф аль-Мутасым заснаваў новую сталіцу. Тут існаваў палац і кашары для ягонай аховы. Аль-Мутавакіль далей разбудаваў Самару, паставіўшы розныя палацы і мячэт. Патрыярх Царквы Ўсходу(d) Саргіс(d) перанёс сюды з Багдаду патрыяршы пасад.

У 892 року Аль-Мутадыд вярнуў сталіцу халіфату ў Багдад. Самара паступова занепадае з прычыны рабаваньняў і страты гандлёвага значэньня.

У 1950-х падчас будаўніцтва грэблі былі затопленыя прылеглыя мясьціны, дзякуючы чаму насельніцтва Самары значна вырасла.

У часе Ірацкай вайны Самара была адным з апірышчаў(d) суніцкіх паўстанцаў. Бамбаваньнямі быў значна пашкоджаны мячэт Аль-Аскары(d).

У 2014 року Самару атакавала(d) Ісламская дзяржава. Тэрарысты здолелі захапіць дзяржаўныя будынкі і ўнівэрсытэт, але пазьней былі выбітыя ірацкай арміяй. Аднак ІДЫЛ-аўцы зьнішчылі маўзалей Шарафа аль-Даўлы(d).

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

У Самары знаходзіцца мячэт Аль-Аскары з маўзалеем 10-га і 11-га шыіцкіх імамаў Алі аль-Хадзі і Гасана аль-Аскары адпаведна. Таксама паводле вераваньня двунадзясятнікаў(d) тут таямніча зьнік(d) дванаццаты імам Мухамад аль-Махдзі. А яшчэ тут пахаваныя Хакіма(d) ды Нарджыс(d), сваячкі прарока Магамэта. Таму Самара стала цэнтрам пілігрымак двунадзясятнікаў у прыватнасьці і мусульманаў у цэлым.