Салянка (рака)

рака ў Беларусі

Салянка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Солану (басэйн Дняпра). Цячэ ў Старадароскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 16 км. Плошча вадазбору 72 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

Рака
Салянка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Стайкаў
Вусьце Солан
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 16 км

На рацэ стаіць места Старыя Дарогі.

Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Дубнога, упадае ў Солан за 1,8 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Солану. Вадазбор ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэчышча каналізаванае ў верхняй плыні[1].

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 437.

Літаратура

рэдагаваць

]