Сакі (Бельскі павет)
Сакі́ (польск. Saki, падляск. Sakí[2]) — вёска ў Польшчы, каля ракі Арыянкі. Уваходзяць у склад гміны Бельск-Падляскі Бельскага павету Падляскага ваяводзтва.
Сакі лац. Saki | |
польск. Saki | |
Першыя згадкі: | 1576 |
Мясцовая назва: | Saki |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Бельск-Падляскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-100 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°49′11″ пн. ш. 23°17′24″ у. д. / 52.81972° пн. ш. 23.29° у. д.Каардынаты: 52°49′11″ пн. ш. 23°17′24″ у. д. / 52.81972° пн. ш. 23.29° у. д. |
Сакі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьСака, пазьней Зак (Sacco, Sack) — імя германскага паходжаньня[3].
Гісторыя
рэдагавацьСакі былі заснаваныя як паселішча путных слуг на шляху з Варшавы ў Вільню. Да іх абавязкаў прыналежала, між іншым, служба пры транспартаваньні каралеўскага почту (вядома, што жыхары Сакоў займаліся тым яшчэ ў канцы 18 ст.). Існавалі тут таксама карчмы на гэтым важным шляху[4]. У міжваенны пэрыяд Сакі прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 137 жыхароў (3 каталікоў палякаў і 134 праваслаўных беларусаў)[5]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Сакі былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- 1905 год — 372 чалавекі[6]
Склад
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Пасынках[7]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Маці з Гары Кармэль у Бельску-Падляскім[8]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Ураджэнцы
рэдагаваць- Міхась Шаховіч (1953—2000) — беларускі паэт
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803032-0023840?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Pudlaśki nazvy. Saki svoja.org Праверана 20 красавіка 2015 г.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1287.
- ^ Рыгор Сасна(be), Дарафей Фіёнік: Pasynki i okolice. Bielsk Podlaski — Ryboły — Białystok: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 2001. с. 23. (пол.)
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (пол.) Праверана 20 красавіка 2015 г.
- ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 67.
- ^ Царква Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Пасынках (пол.) Праверана 20 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія Божай Маці з Гары Кармэль у Бельску-Падляскім (пол.) Праверана 20 красавіка 2015 г.