Рэгі

музычны жанр
(Перанакіравана з «Рэґі»)

Рэґі (адаптаванае ямайскага ангельскага: reggaeрэґе) — музычны стыль, які ўзьнік у 1968 годзе на Ямайцы.

Характэрнай рысай рэґі зьяўляецца адсутнасьць выключна рытмічных, альбо выключна мэлядычных інструмэнтальных партыяў (музыкі граюць рытм й мэлёдыю адначасова). Іншымі асаблівасьцямі зьяўляюцца бубнавая партыя One drop (бас-бочка граючая на трэцюю долю такту), гітара граючая па цотных долях й блукаючы бас.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Гурт Боба Марлі Wailers. Хто ж ведаў, што гэты звычайны бойз-бэнд дасьць сьвету трох культавых фігураў рэґі: Бані Левінґстоўна, Боба Марлі й Пітэра Тоша

Нарадзілася рэґі ў 1960-х гадах на Ямайцы, як сумесь джазу, ска, рокстэдзі й шматлікіх традыцыйных афрыканскіх стыляў (каліпса, зук і іншых). Першапачаткова рэґі быў вулічнай музыкай жабрацкіх раёнаў ямайскіх гарадоў. Прычым першапачаткова інструмэнтарый рэґі складаўся з бубнаў і духавых, таму зьяўленьне ў 1964 Боба Марлі й кампаніі, якія ўпершыню пачалі выкарыстоўваць гітары было для ўсіх шокам, а некаторыя апалягэты аўтэнтычнага рэґі наслалі на яго галаву шмат праклёнаў. Але толькі асобе Марлі мы павінны дзякаваць распаўсюду рэґі па плянэце. Асноўнымі тэмамі ў лірыцы зьяўляюцца сацыяльна-бытавая, гангстэрская, прысьвечаная легалізацыі канопляў і рэлігійная (першапачаткова руху чорнага юдаізму «Растафарыянства», але цяпер лёгка можна знайсьці хрысьціянскі, ісламскі й нават крышнаіцкі рэґі).

Разнавіды

рэдагаваць

Акрамя клясычнага варыянту (так званага Roots Reggaeкарэннага рэґі) існуе шмат яго, пазьнейшых разнавідаў. Калі рэґі зацікавіліся ў Старым Сьвеце, зьявіўся гурт Стынга The Police, музыкі якога, замяніўшы сацыяльна-бытавую й рэлігійную тэматыку, на песенькі пра каханьне, а таксама, спрасьціўшы рытмічную частку, стварылі так званы White Reggae (белы рэґі). Сумесь рэґі з электроннай музыкай далі пачатак стылям даб, раґамафін, дансгол. Пазьней пры зьмешваньні рэґі з разнастайнымі музычнымі стылямі зьявілася яшчэ колькі разнавідаў, але па ўсім сьвеце ёсьць шмат прыхільнікаў і аўтэнтычнага стылю.

Рэґі ў сьвеце

рэдагаваць

Распаўсюд рэґі па плянэце першапачаткова распачаў Эрык Клэптан, які ў свой час запісаў і выпусьціў песьню Боба Марлі «І Shot the Sheriff» («Я забіў шэрыфа»). Гэта дапамагло Марлі атрымаць папулярнасьць у Амэрыцы, а потым і ва ўсім сьвеце. У 1980-я гады цэнтрам рэґі ў сьвеце стала Англія. Зьявіліся такія гурты як The Police, UB 40, Specials ды іншыя. Моцная рэґі суполка зьявілася й у Афрыцы даўшай сьвету сьпевакоў Alfa Blondie, Юсу н’Дур, Шадэ ды іншых. Таксама, шмат выканаўцам надала сьвету Амэрыка й, зразумела, сама Ямайка.

Рэґі ў Беларусі

рэдагаваць

Гісторыя

рэдагаваць

Першым беларускім экспэрымэнтам па напісаньні рэґі, можна лічыць песьню «Я у бабушки живу» («Я ў бабулі жыву») гурта «Верасы» створанай яшчэ ў 1980-я гады. Але першым гуртом, які мэтанакіравана пачаў працаваць у стыле рэґі быў «Непаліва» створаны ў 1994 годзе. Тым жа годам свае першыя рэґі-экспэрымэнты пачаў віцебскі «Алмазны фронт», пазьней зьявілася магілёўская «Рэзервацыя Джа». Але зь цягам часу попыт на рэґі зьнік разам з гуртамі й таму калі напрыканцы 1990-х стварылі «Беларускі рэґі фэстываль», яго ўдзельнікамі былі выключна расейцы.

На пачатку 2000-х сытуацыя палепшылася, зьявіліся гурты «Вірус Ліха», «Адыс-Абэба», аднавіла працу «Непаліва», цалкам перайшоў на рэґі «Алмазны фронт». Зьявіліся віцебскі крышнаіцкі рэґі-гурт «Крыпа», цалкам беларускамоўныя «Чык-чык». Рэгулярна праходзяць канцэрты й фэстывалі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Рэгісховішча мультымэдыйных матэрыялаў