Каноплі
род расьлінаў
Кано́плі[1] (па-лацінску: Cannabis) — род аднагадовых травяністых расьлінаў сямейства каноплевых.
Каноплі | |
Каноплі пасяўныя (Cannabis sativa) — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Расьліны |
Аддзел | Кветкавыя |
Кляса | Двухдольныя |
Атрад | Ружакветныя |
Сямейства | Каноплевыя |
Род | Каноплі |
Бінамінальная намэнклятура | |
Cannabis | |
Віды
рэдагавацьУключае тры віды, але вылучаюць таксама як адзін паліморфны від. Пашыраны ў мерных рэгіёнах абодвух паўшар’яў. У культуры каноплі сеўныя — лубнавалакністая, алейная і прадзільная расьліна, пашыраная ў Цэнтральнай Азіі і Эўропе. Каноплі індыйскія культывуюць у тропіках і субтропіках пераважна як наркатычную расьліну, вытворчасьць якой многімі краінамі забароненая. Каноплі пустазельныя — пустазельле яравых пасеваў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Киселевский А. И. (1967) «Латино-русско-белорусский ботанический словарь». — Мн.: «Наука и техника». — С. 30. — 2 350 асоб.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1998 Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. Каноплі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Каноплі на IPNI (анг.).