Рэфат Чубараў
Рэфа́т Абдурахма́навіч Чуба́раў (па-крымскататарску: Refat Abdurahman oğlu Çubarov; 22 верасьня 1957, Самарканд, Узбэкістан) — украінскі крымскататарскі палітык і грамадзкі дзеяч. Народны дэпутат Украіны III—V і VIII скліканьняў[1]. Старшыня Мэджлісу крымскататарскага народу (зь лістапада 2013), намесьнік Старшыні Рады прадстаўнікоў крымскататарскага народу (у 1999). З 2009 году — ганаровы прафэсар Кіева-магілянскай акадэміі.
Рэфат Чубараў | |
па-крымскататарску: Refat Abdurahman oğlu Çubarov | |
12 траўня 1998 — 14 траўня 2002 | |
14 траўня 2002 — 25 траўня 2006 | |
25 траўня 2006 — 8 чэрвеня 2007 | |
15 траўня 2015 — 29 жніўня 2019 | |
з 27 кастрычніка 2013 | |
Папярэднік | Мустафа Джамілеў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
22 верасьня 1957 (67 гадоў) |
Партыя: |
|
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагаваць4 траўня 2014 году пракурор Рэспублікі Крым Натальля Паклонская вынесла папярэджаньне галаве Мэджлісу крымскататарскага народу Рэфату Чубараву пра недапушчэньне «вядзеньня экстрэмісцкай дзейнасьці». Папярэджаньне Паклонская асабіста зачытала Чубараву ў будынку Мэджлісу[2][3].
5 ліпеня 2014 году яму забаранілі ўезд на тэрыторыю Расеі (і, у прыватнасьці, у захоплены РФ Крым) тэрмінам на 5 гадоў[4]. У сувязі з гэтым МЗС Украіны распаўсюдзіла заяву, у якой Расея названая турмой народаў:[5]
У кастрычніку 2014 году Чубараў не прайшоў у Вярхоўную раду Ўкраіны па сьпісах Блёку Пятра Парашэнкі, аднак у траўні 2015 году стаў народным дэпутатам, замест Сьцяпана Барны, якога прызначылі на пасаду главы Тэрнопальскай абласной адміністрацыі.
У траўні 2015 году адносна Чубарава расейскае ФСБ ўзбудзіла крымінальную справу па ч. 2 ар. 280.1 КК РФ («Публічныя заклікі да зьдзяйсьненьня дзеяньняў, скіраваных на парушэньне тэрытарыяльнай цэласьці РФ, зробленыя з выкарыстаньнем СМІ»). На думку расейцаў, «у красавіку 2015 году грамадзянін Украіны Рэфат Чубараў ў інтэрвію аднаму з украінскіх СМІ заклікаў вярнуць Крым у склад Ўкраіны». Паводле меркаваньня аналітычнага аддзелу «Сова» Аляксандра Вярхоўскага, крымінальная справа зьяўляецца «формай ціску» на Чубарава і «Мэджлі ў цэлым», з мэтай у будучыні заснаваньня «альтэрнатыўнага Мэджлісу[6]». У лістападзе 2015 году Інтэрпал спыніў ініцыяваны Расеяй міжнародны вышук Чубарава[7].
Грамадзянская пазыцыя
рэдагаваць6 сакавіка 2014 году Чубараў заклікаў жыхароў Крыму байкатаваць так званы «крымскі рэфэрэндум», бо пастанова аб яго правядзеньні «была прынятая неправавым спосабам»[8]. Выступаючы ў этэры «Hromadske.TV», Чубараў заявіў, што, згодна пастанове Мэджлісу крымскататарскага народу, крымскія татары не прызнаюць ніякага рэфэрэндуму ва ўмовах акупацыі. 15 сакавіка 2014 году на сайце Мэджлісу ён яшчэ раз выказаўся пра «крымскі рэфэрэндум», заявіўшы, што «16 сакавіка 2014 году ў Крыму будзе не рэфэрэндум, а клаўнада і цырк, якія будуць праводзіцца пад прыкрыцьцём узроеных салдат»[9].
3 кастрычніка 2014 году, камэнтуючы суд, які адбыўся ў РФ над старшынёй Мілі Мэджлісу татарскага народу, актывісткай, пісьменьніцай Фаўзіе Байрамавай[10], Чубараў заявіў, што «бясспрэчна і тое, што свабоднае разьвіцьцё Крыму, вызваленага ад акупацыі Расейскай Фэдэрацыі, будзе забясьпечана ў складзе незалежнай Украіны і на падставе павагі права крымскататарскага народу на самавызначэньне і выкананьня правоў чалавека і асноўных свабод ўсіх яго жыхароў»[11].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ ЦВК зареєструвала голову Меджлісу народним депутатом — УНІАН, 14.05.2015
- ^ Прокурор-"няша" Поклонская зачитала Чубарову предупреждение об экстремизме. УНИАН (04.05.2014).
- ^ Поклонская приехала в Меджлис, чтобы зачитать Чубарову предупреждение. Центр журналистских расследований (04.05.2014).
- ^ Главу Меджлиса Рефата Чубарова не пустили обратно в Крым
- ^ Заявление МИД Украины относительно запрета на въезд главе Меджлиса крымскотатарского народа Рефату Чубарову в Автономную Республику Крым
- ^ Вадим Никифоров, Наталья Корченкова. У ФСБ возбудилось дело на интервью Газета „Коммерсантъ“ № 94 от 30.05.2015, стр. 4
- ^ Интерпол прекратил инициированный РФ розыск Чубарова — Аваков (рас.). Украинская правда (11 ноября 2015). Праверана 2015-11-11 г. Архіўная копія ад 2015-11-11 г.
- ^ Лідер Меджлісу закликає ввести у Крим миротворців ООН. Радио Свобода (2014-03-06). Праверана 2014-10-03 г. (укр.)
- ^ 16 марта в Крыму будет не референдум, а клоунада и цирк — Чубаров. Интернет-портал korrespondent.net (2014-03-15). Праверана 2014-10-03 г.
- ^ Лидер организации сепаратистов Татарстана попала под суд за статьи в соцсетях в поддержку крымских татар и Украины. Интернет-портал newsru.com (2014-10-01). Праверана 2014-10-03 г.
- ^ Чубаров: Суд над Байрамовой в России — очередной виток репрессий. Интернет-портал gordonua.com (2014-10-03). Праверана 2014-10-03 г.