Рэймскае Эвангельле
Рэ́ймскае Эва́нгельле — рукапіснае Эвангельле стараславянскага паходжаньня. Першая частка рукапісу зьмяшчае чытаньні сьвяточных Эвангельляў паводле абраду праваслаўнае царквы і напісаная кірыліцай; другая зьмяшчае Эвангельлі, апостальскія лісты, парэміі на сьвяты паводле рыма-каталіцкага календару і напісаная ў у1395 року харвацкай (вуглаватай) глаголіцай.
| |
Рэймскае Эвангельле, XI стагодзьдзе | |
пэргамін, рукапіс. 23×17,5 см | |
меская бібліятэка, Рэймс |
Назва рукапісу паходзіць ад месца ягонага цяперашняга захаваньня ў рэймскай мескай бібліятэцы. Даўней на Эвангельлі, якое знаходзілася ў Рэймскім саборы, пры каранаваньні прысягалі францускія каралі.
Мінуўшчына
рэдагавацьЧас і месца стварэньня старэйшае, кірылічнай часткі дакладна невядомыя. Распаўсюджаная з XIX стагодзьдзя легенда зьвязвае Рэймскае Эвангельле з асобаю Ганны Яраслаўны, дачкі Яраслава Мудрага. Эвангельле нібыта было захоўвалася ў князевай бібліятэцы(uk) і трапіла ў Францыю ў пасагу Ганны, якая каля 1048 выйшла замужа за францускага караля Генрыха I[1].
У XIV стагодзьдзі сьвяты рымскі імпэратар Карл IV, прыдбаўшы рукапіс «недзе ў Вугрыі» (Вугоршчыне), ахвяраваў яго ў Эмаўскі кляштар, заснаваны ў 1347 року. Поўны кодэкс, імаверна, быў вывезены з Прагі[a] падчас Гусіцкіх войнаў.
Праз пэўны час[2] ён зьявіўся ў Канстантынопалі, дзе яго набыў кардынал Карл Лятарынскі. З 1574 рукапіс захоўваўся ў Рэймскай катэдры; на ім прысягалі пры каранацыі францускія каралі[3].
У часе Вялікай Францускай рэвалюцыі рукапіс зьнік, пакуль у 1830-я ня быў выяўлены ў Рэймскай бібліятэцы. Каштоўныя камяні, якімі быў аздоблены пераплёт, былі раскрадзеныя[3].
Цяпер Эвангельле захоўваецца ў рэймскай мескай бібліятэцы.
Апісаньне
рэдагавацьФармат Эвангельля (23 × 17,5 см) амаль адпавядае памерам Тураўскага Эвангельля[1].
Рэймскае Эвангельле складаецца з 47 двухбаковых аркушаў:
- кірылічных эвангельскіх чытаньняў[3][4] (16 аркушаў, 19 пачатковых аркушаў адсутнічаюць)
- харвацка-глаголічнае часткі (31 аркуш)[3][4]
Рукапіс мае багата ілюстрацыяў і прыгожыя арнамэнтальныя букавіцы ў глаголічнай частцы. Кніга першапачаткова была багата дэкараваная золатам, каштоўнымі камянямі і рэліквіямі, сярод якіх была й частка Жыватворнага Крыжа[4]. Каштоўныя рэліквіі былі выдаленыя з вокладкі, імаверна, за часам Вялікай Францускай рэвалюцыі.
Пэўныя дэталі літараў і стылістыкі ўдаюць падабенства з Тураўскім Эвангельлем[5] і Чудаўскай псалтырай[1].
Зьмест
рэдагавацьКірылічная частка зьмяшчае чытаньні з 27 кастрычніка да 1 сакавіка ў адпаведнасьці з праваслаўным канонам (у эвангельлях-апракосах гэтыя чытаньні зьмяшчаюць у канцы, пасьля тыднёвых).
Глаголічная частка ўтрымлівае эвангельскія й апосталавыя чытаньні й парэміі ў Рымска-Каталіцкай традыцыі зь Вербнай нядзелі да Дабравешчаньня (25 сакавіка)[4]; сьпісаная з харвацкага арыгіналу 1395 року чарняцом Эмаўскага кляштару для каталіцка-славянскага набажэнства.
Дасьледаваньне
рэдагавацьПершае факсымільнае выданьне Эвангельля выйшла пасьля ягонага выяўленьня ў Рэймскай бібліятэцы. Яго дэталёва аналізаваў польскі палеограф Корвін Ян Ястржэмбскі. Устазад Сыльвэстар дэ Сасі зрабіў літаграфічную копію рукапісу, якую перадаў расейскаму цару Мікалаю I[3]. Пасьля гэтага Мікалай фундаваў стварэньне яшчэ аднае копіі мэтадам глыбокага друку (1843) і дазволіў славацкаму лінгвісту Ернэю Копітару на падставе яго дасьледаваньня выказаць меркаваньне, што ўвесь рукапіс датаваны XIV стагодзьдзем[3].
У 1846 чэскі філёляг Вацлаў Ганка выдаў агульнадаступнае выданьне Рэймскага Эвангельля, за што быў узнагароджаны ордэнам сьвятой Ганны ад расейскага цара і брыльянтавым пярсьцёнкам ад аўстрыйскага імпэратара Фэрдынанда I[3].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Эмаўскі кляштар быў спалены ў 1421.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Пуцко, Васіль Ілюмінацыя Тураўскага Эвангельля. Тураўская япархія БПЦ. Праверана 19 ліпеня 2013 г.
- ^ Auguste Vallet De Viriville: Bibliothèque de l'école des chartes, Volume 15, 1854, pp.192-194
- ^ а б в г д е ё František Bílý: Od kolébky našeho obrození, Prague 1904, pp. 7-12
- ^ а б в г Jacques-Paul Migne: Dictionnaire d'épigraphie Chrétienne, Paris 1852
- ^ Сяргей Харэўскі. Тысяча гадоў беларускай Кнізе // Наша Ніва, 3 верасьня 2004 г. Праверана 19 ліпеня 2013 г.
Літаратура
рэдагаваць- Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- Л. П. Жуковская. Реймское евангелие: история его изучения и текст. — Институт Русского Языка АН СССР, 1978. — 64 с.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьРэймскае Эвангельле — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Электронная вэрсія на бачыне Рэймскай мескай бібліятэкі