Рэвалюцыя 1917 году ў Маладэчне

Расе́йская рэвалю́цыя 1917 году ў Маладэ́чне — сэрыя рэвалюцыяў на тэрыторыі Маладэчна. Лютаўская рэвалюцыя адбылася ў лютым 1917 году, а кастрычніцкі пераварот — у кастрычніку 1917 году.

Рэвалюцыя 1917 году ў Маладэчне
Рэвалюцыйная маніфэстацыя ў Маладэчне, сакавік 1917 году
Дата: люты 1917 — сакавік 1918, сьнежань 1918 — ліпень 1919
Месца: Маладэчна
Прычына: Абгастрэньне ўнутраных супярэчнасьцей Расейскай імпэрыі з прычыны ўдзелу ў Першай сусьветнай вайне
Вынік: Пачатак Польска-бальшавіцкай вайны, уваходжаньне Маладэчна ў склад Польскай Рэспублікі

Партыйная ячэйка бальшавікоў у Маладэчне была ўтворана у 1916 годзе і дзейнічала ў гарнізоннай пякарні 10-й арміі Расейскай імэрыі. У лютым 1917 году ў Петраградзе адбылася рэвалюцыя, у выніку якой пала манархія і ўлада перайшла да Часовага ўраду і Петраградзкага савету. Разумеючы, што пасьля зьвяржэньня Часавага ўраду Расеі пазыцыя войска вельмі важная, бальшавіцкая ячэйка ў Маладэчна пачала актыўную працу ў войску, рыхтаваўся III зьезд 10-й арміі. Зьезд РСДРП, які адбыўся ў лістападзе, пасьля разьлютаваных дыскусіяў прыняў бальшавіцкую рэзалюцыю: усю ўладу на месцах і ў цэнтры перадаць Саветам. Тыднем пазьней зьезд чыгуначнікаў гэта рашэньне цалкам падтрымаў. Але ўжо 18 лютага ўдзень немцы пачалі наступ і адным зь першых быў узяты Маладэчна[1].

3 сакавіка 1918 року згодна зь Берасьцейскім мірам Маладэчна трапіла пад кантроль Нямецкай імпэрыі. Бальшавікі перайшлі да падпольнай барацьбы ці былі вымушаны пакінуць горад. Не карыстаючыся моцнай падтрымкай мясцовага насельніцтва, усе нешматлікія акцыі бальшавікоў былі асуджаны на правал. Падтрымкай мясцовага насельніцтва ў гэты час карыстаюцца ў асноўным беларускія і польскія сілы, а таксама эсэры. Менавіта эсэры ў гэты час вядуць узброеную барацьбу зь немцамі, пры гэтым карыстаючыся падтрымкай з боку насельніцтва, нешматлікія бальшавікі былі вымушаны ўступіць у хаўрус з эсэрамі.

4 лістапада 1918 року ў Нямеччыне пачалася Лістападаўская рэвалюцыя, 9 лістапада Нямеччына была абвешчана рэспублікай, а ўжо 11 лістапада Нямеччына падпісала Камп’енскае замірэньне, у гэты ж дзень абвешчана незалежнасьць Польшчы, якая заявіла прэтэнзіі на тэрыторыі Беларусі. Нямецкія войскі пачынаюць пакідаць тэрыторыю Беларусі, а 13 лістапада бальшавікамі скасаваны Берасьцейскі мір. 17 лістапада Чырвоная армія пачынае займаць пакінутыя немцамі тэрыторыі Беларусі[2]. На Маладэчаншчыне, як і на тэрыторыі ўсяго захаду Беларусі, пачынаюць арганізоўвацца польска-беларускія атрады самаабароны Літвы і Беларусі, якія ўзбройвалі немцы, якія на той момант ужо адыходзілі з тэрыторыі Беларусі. Абарона Маладэчаншчыны, як тэрыторыі на якую прэтэндавала Летува, была даручана былой 10-й арміі генэрала Эрыка фон Фалькенгайна, але нямецкія жаўнеры былі дэмаралізаваны і намагаліся адпраўкі дамоў [3]. Рада абвешчанай Беларускай Народнай Рэспублікі, між іншым, прэтэндавала на тэрыторыі каля Маладэчна, але ня здолела ажыцьцявіць працяглага кантролю над рэгіёнам[a].

Генэрал атрадаў самаабароны на Віленшчыне Ўладзіслаў Вейтка
Станіслаў Шаптыцкі, войскі якога 4 ліпеня 1919 року ўвайшлі ў Маладэчна

18 сьнежня 1918 року нямецкія войскі пакідаюць і Маладэчна, якое адразу займаюць чырвонаармейцы, беларускія й польскія атрады вымушаныя перайсьці да партызанскай барацьбы. Маладэчнам пачынае кіраваць валасны рэвалюцыйны камітэт[b]. Валрэўкам пачынае прымусова мабілізаваць моладзь у Чырвоную армію, у рамках харчразьвёрсткі адбіраць хлеб у сялянаў. Узначальваў валрэўкам мясцовы выхадзец, выпускнік настаўніцкай сэмінарыі Іван Міхалёнак (1891—1967).

14 студзеня 1919 року польскія войскі пачынаюць поўнамаштабнае наступленьне. Мясцовыя атрады самаабароны падтрымліваюць польскае наступленьне, далучаюцца да 1-й беларуска-літоўскай дывізіі. У канцы чэрвеня 1919 року, польскія войскі спыняюцца на лініі Вялейка-Маладэчна-Менск. Камандуючы польскай арміі Станіслаў Шаптыцкі, які аддае загад пачаць наступ 1 ліпеня; асноўны ўдар быў накіраваны ў напрамку Маладэчна-Менск, з мэтай заняць Маладэчна й узяць пад свой кантроль чыгунку Маладэчна-Менск[4]. 4 ліпеня 1919 року польская армія Станіслава Шаптыцкага займае Маладэчна[5].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ БНР ня здолела абараніць незалежнасьць, але дала вялізны штуршок для разьвіцьця беларускага нацыянальнага руху на Маладэчаншчыне.
  2. ^ Пра яго дзейнасьць сьведчыць усталяваная ў 1967 року мэмарыяльная дошка
  1. ^ Анатолий Грицкевич. Западный фронт РСФСР 1918-1920, Минск 2010, ISBN 978-985-16-6650-4;  (рас.)
  2. ^ Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5. Беларусь у 1917-1945 гг. (А. Вабішчэвіч і інш.); рэдкал. М. Касьцюк (гал. рэдактар і інш. - Мн.: Экапэрспэктыва, 2006. 613 с; іл.)
  3. ^ Станіслаў Ліс-Блонскі; [пераклад, прадмова, камэнтарыі Андрэя Вашкевіча, Андрэя Чарнякевіча, Юрася Юркевіча] Дзейнасьць Беларускай Вайсковай камісіі ў 1919-1921 гг. // Балахоўцы: Сьведчаньні, дакумэнты, дасьледаваньні. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — С. 44. — 470 с. — ISBN 978-5-9904531-9-7
  4. ^ Анатолий Грицкевич Западный фронт РСФСР 1918-1920, Минск 2010, ISBN 978-985-16-6650-4; с. 141  (рас.)
  5. ^ Анатолий Грицкевич Западный фронт РСФСР 1918-1920, Минск 2010, ISBN 978-985-16-6650-4; с. 141-142  (рас.)