Ваймарская рэспубліка

дзяржава ў 1918—1933 роках
(Перанакіравана з «Ваймарская Рэспубліка»)

Ва́ймарская рэспу́бліка (па-нямецку: Weimarer Republik) — гістарыяграфічная назва Нямецкай імпэрыі ў 1919—1934 гадах у гонар ўстаноўчага сходу, скліканага ў Ваймары для прыняцьця новай канстытуцыі. Афіцыйна дзяржава працягвала называцца «Нямецкая імперыя» (ням. Deutsches Reich).

Колішняя дзяржава
Ваймарская рэспубліка
лац. Vajmarskaja respublika
па-нямецку: Deutsches Reich
Сьцяг Герб
Гімн Гімн Нямеччыны
9 лістапада 1918[1] — 1933
Сталіца Бэрлін
Афіцыйная мова нямецкая
Афіцыйная рэлігія сьвецкая дзяржава[d]
Супольныя граніцы Першая Аўстрыйская Рэспубліка, Першая Чэхаславацкая Рэспубліка[d], Вольны горад Данцыг[d] і Морэснэт
Форма ўраду зьмяшаная рэспубліка
Заканадаўчы орган Райхстаг[d] і Райхсрат[d]
Сябра ў Ліга народаў
Насельніцтва
  • 66 027 000 чал. (1933)
Валюта папяровая марка[d], Rentenmark[d] і райхсмарка[d]
Кіраўніцтва дзяржавы
Рэйхспрэзідэнт[d] Паўль фон Гіндэнбург і Фрыдрых Эберт[d]
Райхсканцлер Ваймарскай Рэспублікі[d] Філіп Шэйдэман[d], Густаў Баўэр[d], Канстанцін Ферэнбах[d], Ёзэф Вірт[d], Вільгельм Куно[d], Густаў Штрэзэман, Вільгельм Маркс[d], Ганс Лютэр, Генрых Брунінг[d], Франц фон Папен[d], Курт фон Шлейхер[d], Вільгельм Маркс[d], Герман Мюлер[d] і Герман Мюлер[d]

Ваймарская рэспубліка 1919—1934 гадоў у Нямеччыне праіснавала большую частку мірнага пэрыяду паміж дзьвюма сусьветнымі войнамі. Пасьля Сакавіцкай рэвалюцыі 1848 году яна стала другой (і першай, увянчанай посьпехам) спробай установы ў Нямеччыне лібэральнай дэмакратыі. Яна завяршылася захопам улады НСДАП, якая стварыла таталітарную дыктатуру.