Ры́та Ачкіна (1 лютага 1939, Магілёў, БССР) — беларуская лыжніца, прызэрка Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка сьвету. Першая ўраджэнка Беларусі прызэрка зімовых Алімпійскіх гульняў. Майстар спорту СССР міжнароднай клясы (1966). Заслужаны майстар спорту СССР (1989).

Рыта Ачкіна
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяРыта Мікалаеўна Ачкіна
Нарадзілася1 лютага 1939 (85 гадоў)
Магілёў, БССР
ГрамадзянстваБеларусь
Рост168 см
Вага63 кг
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыялыжныя гонкі
Узнагароды і мэдалі
Заслужаны майстар спорту СССР

Біяграфія

рэдагаваць

На зімовай Алімпіядзе 1964 году ў Інсбруку заняла 10-е месца ў гонцы на 5 км.

На зімовай Алімпіядзе 1968 году ў Грэноблі заваявала бронзу ў эстафэтнай гонцы, акрамя таго была 6-й у гонцы на 5 км.

На чэмпіянаце сьвету па лыжных відах спорту 1966 году ў Осла стала чэмпіёнкай у эстафэтнай гонцы і заваявала бронзу ў гонцы на 5 км.

У 1965 годзе стала абсалютнай чэмпіёнкай СССР, атрымаўшы перамогу ў асабістых гонках на 5 і 10 км і ў эстафэце.

З 1979 году — кіраўнік фізвыхаваньня Маскоўскага тэхнікуму чыгуначнага транспарту.

Пасьля завяршэньня спартовай кар’еры працавала настаўнікам фізкультуры ў пачатковай школе. У цяперашні час пражывае ў Маскве, па стане на 2010 год, нягледзячы на ​​сталы ўзрост працягвала працаваць настаўнікам фізкультуры.

15 студзеня 2014 году Ачкіна плавала ў маскоўскім басэйне ЦСКА, ў нейкі момант ёй стала кепска і яна пачала тануць. Яе адвезьлі ў рэанімацыю маскоўскай Гарадской клінічнай бальніцы імя Боткіна, ёй дыягнаставалі інсульт[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць