Заслужаны майстар спорту
Заслу́жаны ма́йстар спо́рту — найвышэйшы спартовы ганаровы тытул у г. зв. дзяржавах народнай дэмакратыі, а ў цяперашні час захаваўся ў некаторых постсавецкіх рэспубліках.
Званьне «Заслужаны майстар спорту» было ўведзенае ў СССР у 1934 (ад 1983 афіцыйная назва — «Заслужаны майстар спорту СССР»).
Таксама гэтая ўзнагарода існавала ў іншых краінах сацыялістычнага блёку: Польскай Народнай Рэспубліцы, Народнай Рэспубліцы Баўгарыя, Нямецкай Дэмакратычнай Рэспубліцы (да 1990), Румыніі, Чэхаславаччыне (да 1991).
Па развале СССР званьне захавалася ў Расеі (ад 1992), Украіне (ад 1993), Беларусі (ад 1994), Казахстане, Узбэкістане, Кыргыстане (ад 2005), Таджыкістане.
-
Савецкая ўзнагарода
-
Польская ўзнагарода
-
Усходненямецкая ўзнагарода
-
Расейская ўзнагарода
-
Украінская ўзнагарода
-
Беларуская ўзнагарода
-
Узбэцкая ўзнагарода