Рыкарду Албэрту Сылвэйра Карвальлю (па-партугальску: Ricardo Alberto Silveira Carvalho; нарадзіўся 18 траўня 1978 году, Амарантэ, Партугалія) — партугальскі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Партугаліі. Чэмпіён Эўропы 2016 году.

Рыкарду Карвальлю
Рыкарду Карвальлю
Ricardo Alberto Silveira de Carvalho
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 траўня 1978(1978-05-18)[1][2][3] (46 гадоў)
Амарантэ, Партугалія
Рост 180 см
Вага 79 кг
Пазыцыя абаронца
Моладзевыя клюбы
1990—1996
1996
Амарантэ
Порту
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—2004
1997—1998
1999—2000
2000—2001
2004—2010
2010—2013
2013—2016
2017—
Порту
Леса
Віторыя Сэтубал
Алвэрка
Чэлсі
Рэал Мадрыд
Манака
Шанхай СІПГ
72 (6)
22 (1)
25 (2)
29 (1)
135 (7)
50 (3)
95 (2)
4 (0)
Зборныя
2003—2016 Партугалія 89 (6)

Кар’ера

рэдагаваць

У 2004—2010 гадах — у складзе «Чэлсі».

Партугалія замяніла Італію ў якасьці асноўнай замежнай сілы клюбу з прыходам трэнэра Жазэ Маўрынью. Цэнтральны абаронца быў проста неабходны, і новы трэнэр узяў таго абаронцу, якому давяраў больш за ўсё. Рыкарду, які гуляў ключавую ролю ў «Порту» ў тыя два пасьпяховыя гады, калі каманда заваявала мноства ўзнагародаў і тытулаў, заняў месца Марсэля Дэсаі. «Чэлсі» вельмі рады мець у сваіх шэрагах такога абаронцу, за якім палявалі шматлікія трэнэры футбольных клюбаў, уключаючы «Рэал Мадрыд». Гэты цэнтральны абаронца вылучаецца ня толькі актыўнай працай ног, але і выдатнай гульнёй галавой. Дзівосная гульня Рыкарду зьявілася ўпрыгожваньнем Эўра-2004, дзе ён быў у складзе сымбалічнай зборнай, складзенай УЭФА.

Кар’ера Рыкарду пачалася ў «Леса». Перад тым, як патрапіць у «Порту», ён быў аддадзены ў арэнду ў «Віторыю Сэтубал», а затым у «Алвэрку». Аднак, калі вэтэран каманды «Порту» цэнтральны абаронца Жоржу Кошта быў на паўгоду аддадзены ў «Чарлтан», Карвальлю прадставіўся шанец давесьці, што ён выдатны гулец, дзьверы да посьпеху для Рыкарду расхінуліся, і да яго нетутэйша па-сучаснасьці міжнароднае прызнаньне. Ён стала гуляў у Лізе чэмпіёнаў за «Порту», а ў апошні сэзон заняў месца Фэрнанда Коўту ў зборнай Партугаліі на Эўра-2004 пасьля паразы ў матчы з Грэцыяй.

28 траўня 2013 году «Манака» пацьвердзіў на сваім сайце, што яны склалі дамову з Рыкарду. Пераход Карвальлю быў дасягнуты на правах вольнага агента, бо пагадненьне з мадрыдзкім «Рэалам» сканчалася 1 ліпеня 2013 году. Карвальлю падпісаў гадавы кантракт з «Манака», з магчымасьцю падоўжыць яго яшчэ на адзін год[4].

Дасягненьні

рэдагаваць
  1. ^ а б в Ricardo Carvalho // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в RICARDO CARVALHO alberto silveira // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Ricardo Alberto Silveira Carvalho // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Carvalho joins Monaco influx. ESPN.co.uk.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Рыкарду Карвальлюсховішча мультымэдыйных матэрыялаў