Рыжкавічы
Ры́жкавічы[1] — былая вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласьці, колішняя цэнтральная сядзіба калгасу імя Леніна, цяпер у складзе Шклова. Рыжкавічы зьяўляліся цэнтрам Рыжкавіцкага сельсавету.
Рыжкавічы | |
трансьліт. Ryžkavičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Шклоўскі |
Сельсавет: | Старашклоўскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 566 чал. (2008) |
колькасьць двароў: | 239 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2239 |
Паштовы індэкс: | 213002 |
СААТА: | 7258828121 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°11′6″ пн. ш. 30°18′40″ у. д. / 54.185° пн. ш. 30.31111° у. д.Каардынаты: 54°11′6″ пн. ш. 30°18′40″ у. д. / 54.185° пн. ш. 30.31111° у. д. |
± Рыжкавічы |
Гісторыя
рэдагавацьВёска Рыжкавічы вядомая ад XVI стагодзьдзя. Некалі тут беларускія магнаты Хаткевічы пабудавалі кляштар дамініканаў. Была тут і ўніяцкая царква Пятра й Паўла, якую зьнішчылі ў сярэдзіне XX стагодзьдзя. За часамі Другой сусьветнай вайны ў Рыжкавічах было габрэйскае гета, якое фашысты зьнішчылі пры канцы 1941 году. Памятнага знаку пра зьнішчаных габрэяў у вёсцы й Шклове няма.
14 сьнежня 2007 году, разам зь вёскамі Маладзёжная і Малое Зарэчча, Рыжкавічы ўвайшлі ў склад гораду Шклова[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2008 год — 239 двароў, 566 чалавек
- 1999 год — 587 чалавек
Прамысловасьць
рэдагавацьКалгасу імя Леніна, партаргам якога ў 1980-я гады быў Аляксандар Лукашэнка, ужо даўно няма. У сярэдзіне дзевяностых ён заняпаў, а потым яго ліквідавалі. Рыжкавічы вядомыя тым, што тут жыў і працаваў намесьнікам старшыні калгасу імя Леніна й партаргам Аляксандар Лукашэнка. Дагэтуль тут жыве ягоная жонка Галіна.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 332
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Шкловского района». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 14 декабря 2007 г. № 5-25 (рас.)