Рыгор Шацько

Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Рыгор Шацько (16 красавіка 1959, Ракаў — студзень 7 студзеня 2023[2]) — беларускі актор. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1999). Прэмія Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэньне» — за міжнародную культурную дзейнасьць (2002).

Рыгор Шацько
Дата нараджэньня 16 красавіка 1959(1959-04-16)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 студзеня 2023(2023-01-07) (63 гады)
Месца вучобы
Занятак актор
Месца працы
Узнагароды

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Скончыўшы Ракаўскую дзесяцігодку, паступіў на філялягічны факультэт БДУ. У школе і ў час службы ў арміі ўдзельнічаў у самадзейнасьці, захапляўся тэатральным мастацтвам. Пасьля службы паступіў у Менскі тэатральны інстытут на акторскі факультэт. Пасьля заканчэньня вучобы ў 1984 годзе разьмеркаваны ў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа ў Віцебску. Спачатку працаваў акторам, з лістапада 1997 году па 2012 год — дырэктарам тэатру.

Ролі рэдагаваць

Каробкін («Рэвізор» Мікалай Гогаль), Пятрук («Залёты» Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч), Ніл («Мяшчане» Максім Горкі), Журдэн («Вар’яцкі Журдэн» (Мікалай Булгакаў), Кароль Францускі, герцаг Бургундзкі («Кароль Лір" Уільям Шэксьпір), Грэгар («Рэцэпт Макропуласа» Карэл Чапэк), Астраў («Дзядзька Ваня» Антон Чэхаў), Высокая шапка («Час быка» Казіс Сая), Элхонэн-Гурмізах («Тайбэлэ і яе дэман» Ісак Башэвіс Зынгер, Іў Фрыдман), Яешня («Жаніцьба» Мікалай Гогаль), Уілфрэд Бонд («Квартэт» Р. Харвуда), Бургамістар («Візsт старой дамы» Фрыдрых Дурэнмат), Стары («Макбет» Уільям Шэксьпір), Лотр, кардынал («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Уладзімер Караткевіч).

Крыніцы рэдагаваць