Рыгор Сурус
Рыго́р Фё́даравіч Су́рус (нар. 1942, Улан-Удэ, цяпер Буратыя, Расея) — беларускі кампазытар.
Рыгор Сурус | |
Рыгор Фёдаравіч Сурус | |
Дата нараджэньня | 22 ліпеня 1942 (82 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Улан-Удэ, Бурата-Мангольская АССР, Расейская СФСР, Савецкі Саюз |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Прафэсія | кампазытар |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | з 1963-га |
Сябра ў | Беларускі саюз кампазытараў[d] |
Жанры | балет, кантата, канцэрт, музычная камэдыя, раманс, саната, сымфонія і сюіта |
Інструмэнты | фартэпіяна |
Супрацоўніцтва | Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатар, Вялікі тэатар Беларусі |
Узнагароды | |
Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі і ляўрэат прэміі Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1999). Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны (2014). Яго творы выконвалі за межамі Беларусі ў Азэрбайджане і ЗША, Летуве, Расеі і Чэхаславаччыне[1].
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1944 годзе з бацькамі пераехаў у Рослаў (Смаленская вобласьць, Расейская СФСР). У 1959 годзе скончыў у Рославе школу. У 1963 годзе скончыў Менскую музычную вучэльню. У 1963—1969 гадох вучыўся на кампазытарскім факультэце Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі па клясе кампазыцыі прафэсара Анатоля Багатырова. У 1969—1972 гадох выкладаў у музычнай школе пры Беларускай кансэрваторыі. У 1973 годзе скончыў асыстэнтуру-стажаваньне пры Ленінградзкай кансэрваторыі пад кіраўніцтвам прафэсарам Альбэрта Лемана. У 1973 быў ляўрэатам Усесаюзнага конкурсу савецкай моладзі за музыку вакальна-інструмэнтальнай сюіты «Сваток». У 1977 годзе стаў паўторна ляўрэатам Усесаюзнага конкурсу. У 1980-м станавіўся ляўрэатам Усесаюзнага конкурсу «Па месцах баявога паходу». У 1981-м стаў ляўрэатам Усесаюзнага агляду-конкурсу музычных спэктакляў. У 1996 годзе стаў ляўрэатам Нацыянальнага фэстывалю «Музыка і тэатар»[1].
4 лютага 2014 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 65 аб узнагароджаньні Рыгора Суруса мэдалём Францішка Скарыны[2].
Творчасьць
рэдагавацьУ студэнцкія гады пачаў пісаць фартэпіянную інструмэнтальную музыку ў выглядзе мініяцюраў да п’есаў і прэлюдыяў, а таксама першую санату і першыя сымфанічныя творы. Стварыў музыку да для рамансаў «Зімовая дарога» (1963) і «Цёплы вечар» (1966) на словы Максіма Багдановіча. Сярод твораў для дзяцей вылучалася гумарыстычная кантата «Упарты Фама» (1969). Найбольшую вядомасьць набыла сымфаньета для камэрнага аркестра (1970)[1]. Асноўнымі творамі былі:
- музычныя камэдыі «Несьцерка» (1975, пастаўленая ў 1979 і 1982 гг. Барысам Уторавым) і «Судны час» (1983, пастаўленая ў 1984 г. паводле п’есы Андрэя Макаёнка «Трыбунал»)[3];
- балет «Кірмашовыя забавы» (1993);
- сюіта «Сваток» (1972) і паэма «Памяці герояў» (1975);
- творы для сымфанічнага аркестра «Сымфанічныя варыяцыі» (1966) і «Сьвяточная ўвэрцюра» (1979), канцэрт «На Купальле» (1995) і сымфонія-канцэрт «Каляды. Раство» (2000);
- канцэрты: для скрыпкі з аркестрам (1972) і «Юнацкі» для фартэпіяна з аркестрам (1987);
- творы для аркестра беларускіх народных інструмэнтаў і эстраднага аркестра, у тым ліку «Сьвяточны вальс» (1975, пералажэньне для духавога — 1987), «Восеньскі накцюрн» (1977), «Лірычны экспромт» і «Рамантычны вальс» (1984), «З добрай раніцай» і «Ўспамін» (1985), «Аднойчы вечарам», «Зорны вальс» і «Бэзавы сад» (усе 1986);
- творы для фартэпіяна, баяна, цымбалаў, скрыпкі, флейты і клярнэта;
- звыш 20 вакальных і харавых твораў а капэля на беларускія тэксты, у тым ліку «Шлюбная» кантата (1998) і апрацоўкі беларускіх народных песьняў, рамансы і песьні[1].
У 2015 годзе выдаў зборнік «Ад прэлюдыі да варыяцый» для фартэпіяна[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Сурус Рыгор Фёдаравіч // Анлайн-энцыкляпэдыя «Беларусь у асобах і падзеях», 2017 г. Праверана 25 студзеня 2022 г.
- ^ Заслужаным людзям — заслужаныя ўзнагароды // Зьвязда : газэта. — 7 лютага 2014. — № 23 (27633). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б Вера Гудзей-Каштальян. Сакрэт кампазытарскага посьпеху ў прафэсіяналізьме // Газэта «Зьвязда», 9 сакавіка 2017 г. Праверана 25 студзеня 2022 г.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |