Рыгор Кіпрыяновіч

беларускі царкоўны гісторык, публіцыст, пісьменьнік

Рыго́р Я́каўлевіч Кіпрыяно́віч (1846, в. Крайск, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя — 1915, Дзьвінск, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя) — беларускі царкоўны гісторык, публіцыст, пісьменьнік, прыхільнік школы заходнерусізму.

Рыгор Кіпрыяновіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1846(1846)
Крайск, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 1915(1915)
Дзьвінск, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці гісторык, публіцыст, пісьменьнік
Мова расейская мова[1]

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў в. Крайск (суч. Лагойскі раён Менскай вобласьці). Выпускнік Літоўскай духоўнай сэмінарыі (1867). Выхаванец Санкт-Пецярбурскай духоўнай акадэміі, дзе ў 1873 Кіпрыяновіч абараніў магістарскую дысяртацыю: «Жыцьцё Ёсіфа Сямашкі, мітрапаліта літоўскага і віленскага, і ўзьяднаньне заходне-рускіх уніятаў з праваслаўнай царквой у 1839 г.» Манаграфія вытрымала два выданьні пры жыцьці аўтара.

Па сканчэньні акадэміі Кіпрыяновіч быў накіраваны ў Самарскую сэмінарыю, а ў 1872 у Літоўскую духоўную сэмінарыю[2]. Выкладаючы там латынь, гісторыю і пэдагогіку, ён адначасова чытаў лекцыі ў Віленскай мужчынскай гімназіі і жаночай вучэльні.

Актыўна займаўся дасьледаваньнем мінуўшчыны ўніяцкай царквы і каталіцызму ў Беларусі. Аўтар шэрагу манаграфій, а таксама нарысаў «Язафат Кунцэвіч» (1912) і «Да гісторыі жаночай адукацыі ў Заходняй Расеі» (1910).

Зьяўляўся таксама дырэктарам камэрцыйнае вучэльні ў Дзьвінску.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць