Рукойні
Рукойні (лет. Rukainiai) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Рукойні. Цэнтар староства Віленскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 770 чалавек. Знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад Вільні.
Рукойні лац. Rukojni | |
лет. Rukainiai | |
Касьцёл | |
Першыя згадкі: | 1435 |
Краіна: | Летува |
Павет: | Віленскі |
Раён: | Віленскі |
Насельніцтва: | 770 чал. (2011) |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Паштовы індэкс: | LT-13016 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°36′50″ пн. ш. 25°30′29″ у. д. / 54.61389° пн. ш. 25.50806° у. д.Каардынаты: 54°36′50″ пн. ш. 25°30′29″ у. д. / 54.61389° пн. ш. 25.50806° у. д. |
Рукойні | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Рукойні — мястэчка гістарычнай Віленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XIX ст.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Рукойні датуецца 1435 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1538 годзе ў Рукойнях збудавалі касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Рукойні апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 26 будынкаў, на 1866 год — 25.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Рукойні занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рукойні абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1859 год — 244 чал.; 1866 год — 364 чал., зь іх 261 каталік, 53 праваслаўныя і 50 юдэяў; 1881 год — 323 чал.[1]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 770 чал.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1823)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Царква Покрыва Багародзіцы (1860-я; мураўёўка)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Krzywicki J. Rukojnie // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 959.