Рукойні

(Перанакіравана з «Рукойны»)

Рукойні (лет. Rukainiai) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Рукойні. Цэнтар староства Віленскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 770 чалавек. Знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад Вільні.

Рукойні
лац. Rukojni
лет. Rukainiai
Касьцёл
Касьцёл
Першыя згадкі: 1435
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Віленскі
Насельніцтва: 770 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-13016
Геаграфічныя каардынаты: 54°36′50″ пн. ш. 25°30′29″ у. д. / 54.61389° пн. ш. 25.50806° у. д. / 54.61389; 25.50806Каардынаты: 54°36′50″ пн. ш. 25°30′29″ у. д. / 54.61389° пн. ш. 25.50806° у. д. / 54.61389; 25.50806
Рукойні на мапе Летувы
Рукойні
Рукойні
Рукойні
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Рукойні — мястэчка гістарычнай Віленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XIX ст.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Царква-мураўёўка, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Рукойні датуецца 1435 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1538 годзе ў Рукойнях збудавалі касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Рукойні апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 26 будынкаў, на 1866 год — 25.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Рукойні занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рукойні абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1859 год — 244 чал.; 1866 год — 364 чал., зь іх 261 каталік, 53 праваслаўныя і 50 юдэяў; 1881 год — 323 чал.[1]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 770 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1823)

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  1. ^ Krzywicki J. Rukojnie // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 959.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць