Тонеская Рудня
вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Рудня (Лельчыцкі раён)»)
То́неская Ру́дня[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на правым беразе ракі Мутвіцы, за 50 км на паўночны захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы. Тонеская Рудня ўваходзіць у склад Тонескага сельсавету.
Тонеская Рудня | |
трансьліт. Tonieskaja Rudnia | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Тонескі |
Вышыня: | 132 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 20 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
СААТА: | 3228856056 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°53′9″ пн. ш. 27°42′59″ у. д. / 51.88583° пн. ш. 27.71639° у. д.Каардынаты: 51°53′9″ пн. ш. 27°42′59″ у. д. / 51.88583° пн. ш. 27.71639° у. д. |
± Тонеская Рудня |
Гісторыя
рэдагавацьНа пачатку XX стагодзьдзе вёска Тонескай воласьці Мазырскага павету.
У студзені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 22 жыхары.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1909 год — 23 двары, 140 жыхароў; 1917 год — 29 двароў, 165 жыхароў; 1923 год — 185 жыхароў; 1940 год — 24 двары, 86 жыхароў; 1998 год — 16 двароў, 32 жыхары; 1999 год — 29 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2000 год — 16 двароў, 27 жыхароў; 2010 год — 20 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьУ складзе камунальнага сельгаспрадпрыемства «Іванава Слабада».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 219
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.