Рудкаўка

беларуская вёска

Ру́дкаўка[1] (таксама — Каца́пы[1]) — вёска ў Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Рудзкага сельсавету. Празь вёску працякае рака Няслуха. На поўдзень ад вёскі працякае Дняпроўска-Бужанскі канал.

Рудкаўка
трансьліт. Rudkaŭka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Янаўскі
Сельсавет: Рудзкі
Насельніцтва: 54 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1652
Паштовы індэкс: 225796
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°3′4″ пн. ш. 25°37′28″ у. д. / 52.05111° пн. ш. 25.62444° у. д. / 52.05111; 25.62444Каардынаты: 52°3′4″ пн. ш. 25°37′28″ у. д. / 52.05111° пн. ш. 25.62444° у. д. / 52.05111; 25.62444
Рудкаўка на мапе Беларусі ±
Рудкаўка
Рудкаўка
Рудкаўка
Рудкаўка
Рудкаўка
Рудкаўка

Гісторыя

рэдагаваць

Заснаваная ў 1830-х гадах. Яна разьмешчаная на поўдні ад вёскі Пяшкова на адлегласьці 2 кілямэтраў за ракой Няслухай. Празь яе праходзіла дарога Пінск — Камень-Кашырскі. Ёсьць павер’е, што ў 1866 годзе на тэрыторыю вёскі Рудкаўка прывезьлі з Пскоўскай губэрні 18 сем’яў на перасяленьне, зь якіх засталося жыць толькі 9 сямей. Гэтым сем’ям дазволілі пабудавацца каля рэчкі Няслухі. Таму другая назва вёскі — Кацапы. Назвалі вёску Рудкаўка ад слова «руда», якой было шмат на беразе Няслухі[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 54 чалавекі
  • 1999 год — 85 чалавек
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 145
  2. ^ Гісторыя вёскі, Сайт Янаўскай ЦБС