Няслуха

рака ў Беларусі

Няслу́ха — рака ў Дарагічынскім і Янаўскім раёнах Берасьцейскай вобласьці, левы прыток ракі Піны. Даўжыня 32 км[1].

Рака
Няслуха
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Заплесьсе
Вусьце в. Патапавічы
Каардынаты вусьця 52°3′26″ пн. ш. 25°39′5″ у. д. / 52.05722° пн. ш. 25.65139° у. д. / 52.05722; 25.65139Каардынаты: 52°3′26″ пн. ш. 25°39′5″ у. д. / 52.05722° пн. ш. 25.65139° у. д. / 52.05722; 25.65139
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Берасьцейская вобласьць
Даўжыня 32 км
Плошча басэйну 422 км²
Нахіл воднай паверхні 0,51 ‰
Асноўныя прытокі
Левыя Самароўка,
Струга

Плошча вадазбору 422 км²[2]. Сярэднегадавы расход у вусьці каля 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,51 ‰.
Пачынаецца каля вёскі Заплесьсе Дарагічынскага раёну, у верхнім цячэньні называецца Стры́мня. Цячэ ў межах раўніны Загародзьдзе і нізіны Прыпяцкае Палесьсе.

Вусьце насупраць вёскі Патапавічы Янаўскага раёну. Асноўныя прытокі — рака Самароўка і рака Струга (леваруч). Даліна пераважна невыразная, у ніжнім цячэньні трапэцападобная (шырыня да 2 км). Пойма двухбаковая, шырыня 50—100 м (правабярэжная) і 10—50 м (левабярэжная). Рэчышча каналізаванае, яго шырыня ў вярхоўі 4—10 м, у нізоўі 16—20 м.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 275
  • Республика Беларусь. Брестская область. Дрогичинский район: карта. Дрогичин: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2012. — 3000 ас.
  • Республика Беларусь. Брестская область. Ивановский район: карта. Иваново: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2007. — 3000 ас.