Рацухі

польскі драждавыя аладкі

Рацухі (па-польску: Racuchy) — маленькія, смажаныя да залацістага колеру бліны з мукі, сьвежага або кіслага малака, дражджэй ці яек.

Рацухі

Спэцыфіка і рэгіянальныя адрозьненьні

рэдагаваць

Традыцыйная страва ў польскай кухні[1]. Тыповыя рацухі — гэта маленькія бліны зь яблыкам, нарэзаным лустачкамі альбо нацёртым на тарцы (часам з карыцай або гвазьдзікам), альбо з рэбарбарам ці сьлівай[1]. Існуюць і больш экзатычныя для Польшчы варыяцыі — з бананамі альбо арэхамі і сухафруктамі. Падаецца рацухі салодкімі, пасыпанымі цукровай пудрай альбо са сьмятанай, альбо мармэлядам[1]. На Падляшшы іх падаюць падчас каляднай вячэры[2]..

Рацухі з бульбы

рэдагаваць

Іншы варыянт — гэта рацухі з бульбы — прыгатаваныя на аснове адваранай і працёртай камамі бульбы, яек (бялкі ўзьбіваюцца да пены), цукру, невялікай колькасьці сьмятаны ці масла[3]. Традыцыйна смажаныя на сала бульбяныя аладкі пасыпаюць цукрам і падаюць асобна са сьмятанай.

  1. ^ а б в Racuchy – Wszystkie przepisy Polska Allrecipes.com, Inc
  2. ^ Potrawy wigilijne w różnych częściach Polski – jak jedzą Polacy?, Wróbel, 2010-12-20, ESKK Sp. z o.o.
  3. ^ Marыя Сьлежанска, «Kucharz polski. 1635 praktycznych przepisów smacznych, tanich i wystawnych obiadów», Księgarnia J. Leitgebera i S-ki, Познань, выданьне 8-е, 1932, разьдзел XV. Абеды і вячэра