Расмус Андрэсэн (па-нямецку: Rasmus Andresen, нар. 20 лютага 1986, Эсэн, Паўночны Райн — Вэстфалія, Заходняя Нямеччына) — нямецкі палітык партыі Саюз 90/Зялёныя, дэпутат Эўрапейскага парлямэнту IX скліканьня[1].

Расмус Андрэсэн
Дата нараджэньня 20 лютага 1986(1986-02-20) (38 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак палітык
Сайт rasmus-andresen.eu (ням.)

Біяграфія

рэдагаваць

Андрэсэн правёў дзяцінства з большага ў Флэнсбургу(be) й належыць да дацкае меншасьці Паўднёвага Шлезьвігу(sv)[2]. Скончыў школу ў Флэнсбургу(be), у 2009 годзе атрымаў ступень бакаляўра ў галіне адміністрацыі й камунікатыўных навук ва Ўнівэрсытэце Раскіле(uk) ў Даніі. Падчас вучобы з 2008 году працаваў у Фолькетынгу[3]. Вучыцца на магістра паводле спэцыяльнасьці «Кіраваньне» ў Хагенскім завочным унівэрсытэце(uk).

Палітычная кар’ера

рэдагаваць

Пачаў займацца палітычнаю дзейнасьцю ў падлеткавым узросьце, уступіўшы ў Саюз 90/Зялёныя (Нямеччына) і Сацыялістычную народную партыю(uk) (Данія)[4]. Да 2014 году займаў розныя пасады ў моладзевых групах абедзьвюх партыяў, быў, між іншым, старшынёю «Grüne Jugend(de)» на зямельным узроўні. У 2012 годзе стаў сябрам зямельнае рады партыі Саюз 90/Зялёныя, у 2013 годзе ўпершыню ўвайшоў у гарадзкую раду Флэнсбурга(be)[3].

З 2009 па 2019 год Андрэсэн быў сябрам Ландтага Шлезьвіга-Гальштайна(uk) ад Флэнсбурга(be). На момант першага абраньня ён быў самым маладым дэпутатам зямельнага парлямэнту (23 году). З 2017 па 2019 год займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта Ландтага Шлезьвіга-Гальштайна(uk)[5].

Па выніках выбараў у Эўрапейскі парлямэнт 2019 году(uk) стаў дэпутатам Эўрапейскага парлямэнту. З таго часу працуе ў Камітэце па бюджэце. Таксама зьяўляецца каардынатарам парлямэнцкае групы партыі Саюз 90/Зялёныя ў камітэце[6].

У дадатак да даручэньняў камітэта Андрэсэн уваходзіць у дэлегацыю парлямэнту па сувязях з Канадаю[7]. Таксама зьяўляецца чальцом Эўрапэйскага інтэрнэт-форуму[8], міжгрупы Эўрапейскага парлямэнту па правах ЛГБТ(ca)[9] й міжгрупы Эўрапейскага парлямэнту па морах, рэках, астравах і прыбярэжных зонах[10].

Іншыя віды дзейнасьці

рэдагаваць

Палітычныя пазыцыі

рэдагаваць

16 сакавіка 2021 году ўзяў шэфства над Ігарам Банцэрам, франтмэнам гурта «Mister X(pl)» і беларускім палітвязьнем[12].

У траўні 2021 году Андрэсэн далучыўся да групы з 39 заканадаўцаў, пераважна з партыі Саюз 90/Зялёныя з Эўрапарлямэнту, якая ў лісьце заклікалі лідэраў Нямеччыны, Францыі і Італіі не падтрымліваць расейскі арктычны праект здабычы звадкаванага прыроднага газу[прыбраць шаблён] «Арктык ЗПГ-2(ru)» коштам 21 мільярда даляраў ЗША ў сувязі з праблемамі для клімату[13].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць