Фолькетынг
Фо́лькетынг (па-дацку: Folketinget, даслоўна Народныя зборы) — сучасны парлямэнт Данскага Каралеўства. Колькасьць дэпутатаў Фолькетынгу — 179, зь якіх 175 абіраюцца з асноўнай тэрыторыі Даніі, двое з Фарэрскіх астравоў, яшчэ двое з Грэнляндыі. Выбары (паводле прапарцыянальнае сыстэмы) адбываюцца што 4 гады.
Folketinget | |
Парлямэнцкая сыстэма | аднапалатная |
---|---|
Старшыня Парлямэнту | Пія К’ерсгорд (па-дацку: Pia Kjærsgaard) |
выбраны | 3 ліпеня 2015 |
Дэпутатаў | 179 |
Год заснаваньня | 1849, рэфармаваны ў 1953 |
Апошнія выбары | 2015 |
Адрас залі паседжаньняў | Крыстыянсборг |
Афіцыйны сайт | |
Фолькетынг у Вікісховішчы |
Сядзібаю Фолькетынгу зьяўляецца палац Крыстыянсборг.
З пункту гледжаньня Канстытуцыі Фолькетынг ажыцьцяўляе заканадаўчую ўладу разам з манархам. У практыцы, аднак, манархава роля зводзіцца толькі да падпісаньня законаў, прынятых Фолькетынгам. Закон мае быць падпісаны цягам 30 дзён пасьля прыняцьця.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1849—1953 гадох Фолькетынг быў ніжняю палатай тагачаснага данскага парлямэнту — Рыксдагу. Пасьля рэформаў 1953 году верхняя палата Рыксдагу, Ляндстынг, была распушчаная.