Раман Ляпіч

беларускі пісьменьнік

Раман Фёдаравіч Ляпіч (1 ліпеня 1906, в. Бор, Ігуменскі павет, Менская губэрня — 9 студзеня 1977, Менск) — беларускі паэт, крытык, перакладчык.

Раман Ляпіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 ліпеня 1906(1906-07-01)
Памёр 9 студзеня 1977(1977-01-09) (70 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, пісьменьнік

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Закончыў народную школу. З пачатку 1923 году жыў у Менску. У 1923—1926 гадах курсант школы міліцыі. У 1926—1928 гадах вучыўся на вячэрнім рабфаку, у 1928—1931 гадах студэнт літаратурнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту, які скончыў у 1931 годзе. У 1931—1935 гадах у асьпірантуры Акадэміі навук БССР.

З 1935 году навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры, працаваў выкладчыкам у ВНУ, пісаў літаратураведчыя артыкулы. З 1938 году дэкан філялягічнага факультэта Менскага пэдінстытуту.

Арыштаваны 20 ліпеня 1938 году; 10 кастрычніка 1938 году асуджаны на 8 гадоў пазбаўленьня волі і адпраўлены на Калыму ў адзін з паўночна-ўсх. канцлягераў. Пасьля вызваленьня з 1946 году працаваў як вольнанаёмны геоляг на капальнях у Магаданскай вобласьці. Падарваў здароўе; з 1965 году інвалід 2-й групы. У 1968 годзе вярнуўся ў Менск.

У 1969 годзе рэабілітаваны. Апошні год перад сьмерцю быў паралізаваны. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.

Творчасьць

рэдагаваць

Працаваў літработнікам у рэдакцыях газ. «Звязда», «Рабочий». Друкавацца пачаў у 1929 (перакладаў на расейскую мову творы беларускіх аўтараў). З літаратурна-крытычнымі артыкуламі ўпершыню выступіў у 1931 г.

Напісаў шэраг артыкулаў, прысьвечаных творчасьці Якуба Коласа, Янкі Купалы, Ільлі Гурскага. Перавёў на расейскую мову асобныя творы Зьмітрака Бядулі, Платона Галавача, Міхася Лынькова.

  1. Нацыянал-дэмакратычная фальсіфікацыя беларускай літаратуры: (Крытычны агляд артыкулаў па беларускай літаратуры, змешчаных у «Литературной Энциклопедии» і «БСЭ» // Літаратура і мастацтва. Мн., 1936. Кн. 4—5 (сааўтар Э. Галубок).
  2. На барыкадах барацьбы за сусьветную гегемонію пралетарскай літаратуры (Першы Усесаюзны зьезд польскіх пралетарскіх пісьменьнікаў). // Маладняк. Менск. № 10. 1931.
  3. «Заштопаўшы душы прарэхі…» [Рэц. на кнігу: А. Звонак «Мая Радзіма». Менск. 1935.] // Літаратура і Мастацтва. Менск. 11 лютага 1936.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць : Пухавіцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 2003.
  • Бярозкін Р. Аб «бадзёрых рытмах» Р. Ляпіча. // Літаратура і мастацтва. — Менск, 6 студзеня 1938.
  • Самуйлёнак Э. Супраць аглабельнай крытыкі. // Літаратура і мастацтва. — Менск, 22 сакавіка 1936.
  • Урупіна Г. М. Ляпіч Раман. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. — Мінск, 1994. — С. 148.
  • Махнач Т. М. Ляпіч Раман. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. — Мінск, 1995. — С. 148—149.
  • Забыты Раман Ляпіч. // Карлюкевіч А. І векавечны толькі край… — Мінск, 2000. — С. 243—249.
  • Ляпіч Раман Фёдаравіч. // Маракоў Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991. Том II. — Мінск, 2003. — С. 48.