Ракіні

мястэчка ў Луцкім раёне Валынскай вобласьці Ўкраіны

Ракіні[1] (па-ўкраінску: Рокині) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Луцкім раёне Валынскай вобласьці Ўкраіны.

Ракіні
укр. Рокині
Першыя згадкі: 1545
Былая назва: Рукыня, Рукыні
Краіна: Украіна
Вобласьць: Валынская
Раён: Луцкі
Плошча: 1,6 км²
Насельніцтва
колькасьць: 1500 чал. (2018)
шчыльнасьць:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-332
Паштовы індэкс: 45626
КОАТУУ: 0722855200
Геаграфічныя каардынаты: 50°50′0″ пн. ш. 25°17′0″ у. д. / 50.83333° пн. ш. 25.28333° у. д. / 50.83333; 25.28333Каардынаты: 50°50′0″ пн. ш. 25°17′0″ у. д. / 50.83333° пн. ш. 25.28333° у. д. / 50.83333; 25.28333
Ракіні на мапе Ўкраіны
Ракіні
Ракіні
Ракіні
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Мястэчка ўпершыню згадваецца ў дакумэнтах рэвізіі Луцкага замку ў 1545 годзе пад назвай Рукыня.

Аб старажытнасьці паселішча на гэтым месцы сьведчаць шматлікія археалягічныя знаходкі: зубы выкапнёвага каня, косьці маманту, прылады працы культуры лінэйна-стужачнай керамікі нэалітычнай эпохі, абломкі посуду медна-бронзавага часу, срэбныя манэты XVI ст., абломкі посуду XVI—XVII ст. і іншае.

Жыхары вёскі Ракыні (Рукыні) займаліся земляробствам, рамёствамі, рыбалоўствам, млынарствам, абслугоўвалі патрэбы Жыдычынскага кляштару, які вёў актыўны гандаль і меў патрэбы ва ўмелых людзях. І сёньня можна ўбачыць плаціну ад Ракіняў да Жыдычына, дзе быў мост праз Стыр, празь які і вывозілі адсюль хлеб, тканіны, прадукты лесу(мёд, воск, смалу і інш.), лесаматэрыялы. Быў тут і жалезаробны промысел.

У 1570 годзе ў паселішчы было больш за 10 розных манастырскіх службаў, да 20 агароднікаў, чатыры рамесьнікі, рыбакі. Дзейнічалі карчма, вадзяныя млыны, якія захоўваліся да 30-х гг. XIX ст. У дакумэнтах фіксуюцца напады на паселішча татарскіх атрадаў з асабліва жорсткімі рабаваньнямі і спаленьнямі ў 1495, 1601, 1681 гг. З 1608 годзе да пачатку XIX ст. Ракіні былі ва ўпраўленіні грэка-каталіцкіх эпіскапаў.

У 1848 годзе прыгонныя вёскі, як і суседніх сёлаў, адмаўляліся выконваць цяжкую паншчыну і патрабавалі перавесьці іх на чынш. У 1911 годзе тут былі 72 двары, пераважна нямецкіх пасяленцаў, 480 жыхароў, царква і пачатковая школа.

Падчас Брусілаўскага прарыву аўстра-нямецкага фронту летам 1916 году, у раёне вёскі адбыўся жорсткі бой войскаў расейскага 46-га армейскага корпусу 1-й кавалерыйскай дывізіі 8-й арміі Паўднёва-Заходняга фронту. На паўночнай ускраіне вёскі ў 1990 годзе было знойдзена пахаваньне 11 воінаў 46-га корпуск.

У пачатку Другой сусьветнай вайны, у 1940 году, нямецкае насельніцтва выехала зь сяла Ракіні ў Нямеччыну, а пасяліліся тут людзі зь іншых вёсак, утварылі саўгас «Бальшавік». Калі нацысты акупавалі Валынь, шмат дамоў у вёсцы было спалена карнымі атрадамі, растраляна больш за 30 мясцовых жыхароў. Адбівалі вёску ад немцаў воіны 181-й стралковай дывізіі, 12 зь якіх пахаваныя блізу вёскі Падлескі за пяць кілямэтраў ад Ракіняў.

У мястэчку дзейнічае Музэй гісторыі сельскай гаспадаркі Валыні, заснаваны ў 1979 годзе.