Радашкавіцкі замак
Помнік гісторыі і абарончай архітэктуры | |
Радашкавіцкі замак
| |
Радашкавіцкі замак (рэканструкцыя)
| |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжаньне | Радашкавічы |
Каардынаты | 54°09′29″ пн. ш. 27°14′40″ у. д. / 54.15806° пн. ш. 27.24444° у. д.Каардынаты: 54°09′29″ пн. ш. 27°14′40″ у. д. / 54.15806° пн. ш. 27.24444° у. д. |
Першае згадваньне | 1549 год |
Стан | зьнішчаны |
Радашкавіцкі замак |
Радашкавіцкі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Радашкавічах. Знаходзіўся пры сутоцы рэк Гуйкі і Вязынцы. Існаваў у XVI ст.
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню ўпамінаецца ў мескім інвэнтары за 1549 год, калі вялікі князь Жыгімонт Аўгуст правёў «спісаньне і выведаньне замкаў, двароў і воласьцей», у тым ліку «замку Радашкаўскага».
Апісаньне
рэдагавацьЗаймаў пляцоўку паміж двума ставамі, на зробленым на рацэ Гуйка і Вязынка сыпаным капцы і меў форму няправільнага чатырохкутніка.
Вежа-брама
рэдагавацьВада атачала замак з усіх бакоў і праход да замкавай вежы-брамы рэгуляваўся мостам. Вежа мела памеры 8,52×21,3 м і была рубленая зь вялікага бруса вышынёй у 4 паверхі: першы яе паверх складалі вароты, другі — сьвятліца з паліванай печчу і двума сталамі, на трэцім разьмяшчалася гармата — «дельцо железное семи пядей, куля якобы гусиное яйцо, в ложы чорной на козлох деревяных»[1]. Дах вежы быў абіты белым жалезам[2].
Другая вежа
рэдагавацьНалева ад вежы-брамы, на адлегласьці 20 сажняў, стаяла другая, 3-павярховая вежа. Першы яе паверх займаў сьвіран, другі — капліца, трэці — «дело железное полдевяти пяди, куля большая, нижни кулак, в ложы чорном железом окованом, на кожле деревяном»[1]. Гэтая вежа мела форму квадрата, мела памеры 10,65×10,65 м і злучалася зь вежай-брамай сьцяной з дванаццаці гародняў[1] (даўжыня адной гародні — 3,5 м)[2].
Трэцяя вежа
рэдагавацьНа адлегласьці 40 сажняў ад 2-й вежы ў куце замка стаяла рубленая зь бярвён 3-я вежа, зьвязаная 19 гароднямі з 2-й вежай і 11 гароднямі з 4-й круглай вежай[1].
Чацьвертая вежа
рэдагавацьАпошняя вежа замка злучалася 28-сажнёвай сьцяной (13 гародняў) з уваходнай вежай-брамай[1].
Іншыя пабудовы
рэдагавацьСярод іншага ў замку была яшчэ адна вежа, ня злучаная з замкавымі сьценамі, якая разьмяшчалася асобна на падворку і мела чатыры паверхі, тры зь якіх выкарыстоўваліся для гаспадарчых, а 4-ы — для абарончых патрэбаў.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0