Гуйка

рака ў Беларусі

Гу́йка — рака ў Беларусі, у басэйне Нёману. Цячэ ў Менскім і Маладэчанскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 19 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,33%. Плошча вадазбору 98 км².

Рака
Гуйка
лац. Hujka
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Шчадроўшчыны
Вусьце Рыбчанка
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 19 км
Плошча басэйну 98 км²
Нахіл воднай паверхні 0,33 ‰

На рацэ стаіць мястэчка Радашкавічы.

Пачынаецца каля вёскі Шчадроўшчыны Менскага раёну. Ад сутокаў Гуйкі зь Вязынкай каля мястэчка Радашкавічаў утвараецца рака Рыбчанка. Вадазбор на паўночна-заходніх схілах Менскага ўзвышша, пад лесам 35%, пад ворывам 45% тэрыторыі. На працягу 4,8 км мае каналізаванае рэчышча: ад вёскі Рагава на паўночны захад (2,6 км) і на паўднёвы ўсход (2,2 км)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 135.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1