Раба

аўтамабільны холдынг Вугоршчыны

Каардынаты: 47°41′37″ пн. ш. 17°40′57″ у. д. / 47.69361° пн. ш. 17.6825° у. д. / 47.69361; 17.6825

«Ра́ба» — дзяржаўны аўтамабільны холдынг Вугоршчыны, заснаваны ў сьнежні 1896 году ў Д’ёры.

«Раба»
вуг. Rába
Тып адкрытае акцыйнае таварыства
Лістынг на біржы БФБ: RABA
Заснаваная 28 сьнежня 1896 (127 гадоў таму)
Заснавальнікі браты Ледэрэры
Уласьнікі Фонд «Інавацыі народнай абароннай прамысловасьці» (54%), Унівэрсытэт Іштвана Сячэні (20 %)
Краіна Вугоршчына
Разьмяшчэньне Заходне-Задунайскі край
Адрас Д’ёр, вул. Марціна, д. 1[1]
Ключавыя фігуры Бэла Гецман (генэральны дырэктар), Ласла Палковіч (старшыня)
Галіна машынабудаваньне
Прадукцыя вось, кузаў, трансьмісія, шасі, шасьцярня
Абарачэньне 64,346 млрд форынтаў (2022 год; 171,271 млн $)
Апэрацыйны прыбытак 2,043 млрд форынтаў (2022 год; 5,44 млн $)
Чысты прыбытак -1,075 млрд форынтаў (2022 год; -2,861 млн $)[2]
Лік супрацоўнікаў 1311 (2023 год)
Матчына кампанія Фонд «Інавацыі народнай абароннай прамысловасьці»
Даччыныя кампаніі «Раба Аўтазапчасткі» (Мор, Сярэдне-Задунайскі край)

На 2023 год вырабляў восі і іх вузлы для цяжкавікоўВольва», «Мак» і «Рэно»), трактароўДжон Дзір» і «Кляас») і земляройных машынаў, а таксама вузлы для аўтобусаў і цяжкавікоў. Зь 2012 году належыць ураду Вугоршчыны. Мае заводы ў Моры і Шарвары. Каля 94 % вырабаў пастаўлялі за мяжу ў Паўночную Амэрыку, краіны Эўропы і ЯпоніюІсузу» і «Соджыц»). Прадпрыемства валодала машынабудаўнічым заводам «Рэкард». Холдынг «Інавацыі народнай абароннай прамысловасьці» меў кантрольны пакет паёў прадпрыемства ў 54 %, Унівэрсытэт Іштвана Сячэні — 20 %, фізычныя асобы Вугоршчыны — 20 %, замежныя прадпрыемствы — 1 %, Міністэрства фінансаў Вугоршчыны — 0,9 %[3]. Вытворчасьць улучала каваньне, цеплавую і мэханічную апрацоўку, зборку, мэталаапрацоўку лістоў, зварку і выраб прыладаў[4]. Уласная ўстанова распрацоўкі ажыцьцяўляла 27 відаў выпрабаваньняў, у тым ліку праверку трываласьці аліваў, восяў, трансьмісіі і тармазоў, замеры шуму, выпрабаваньне ўмовамі і аналіз частасьці, а таксама мадэляваньне падшыпнікаў і шасьцерняў, разьлік жыцьцёвага цыклю вузлоў і праектаваньне[5].

Вырабы рэдагаваць

 
Аўтобус «Раба Кантакт 292» у Будапэшце (2017 год)

На 2023 год «Раба» выпускаў:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Зьвесткі для сувязі (вуг.) // ААТ «Раба», 2023 г. Праверана 25 красавіка 2023 г.
  2. ^ Бэла Гецман, Эва Ланг-Пэлі. Справаздача за 2022 год (вуг.) // ААТ «Раба», 22 лютага 2023 г. Праверана 25 красавіка 2023 г.
  3. ^ Прадпрыемства (вуг.) // ААТ «Раба», 2023 г. Праверана 25 красавіка 2023 г.
  4. ^ Тэхналёгіі (вуг.) // ААТ «Раба», 2023 г. Праверана 25 красавіка 2023 г.
  5. ^ Распрацоўка (вуг.) // ААТ «Раба», 2023 г. Праверана 25 красавіка 2023 г.
  6. ^ Вырабы (вуг.) // ААТ «Раба», 2023 г. Праверана 25 красавіка 2023 г.