Пунктуацыя
сыстэма правілаў выкарыстаньня знакаў прыпынку
Пунктуа́цыя (па-лацінску: punctuatio: ад punctum — «кропка») — унармаваная сыстэма правілаў ужываньня на пісьме знакаў прыпынку дзеля падзяленьня тэксту адпаведна ягоным лягічных, сынтаксічных ды інтанацыйных асаблівасьцяў.
Табліца знакаў пунктуацыі
рэдагавацьСымбаль | Назва | Функцыя | |||
---|---|---|---|---|---|
. | кропка | Сканчае сказы, пазначае скарачэньні. | |||
, | коска | Аддзяляе граматычна раўнапраўныя часткі ў складаных сказах, некалькі элемэнтаў у пералічэньні, звароты. | |||
; | кропка з коскай | Функцыянальна падобная да коскі, аднак аддзяляе складаныя (альбо ўскладненыя) па будове граматычна раўнапраўныя часткі. | |||
: | дзьвюхкроп’е | Аддзяляе сказ ці ягоную частку, якая разьвівае альбо дапаўняе папярэдні тэкст. Таксама папярэднічае простай мове. | |||
! | клічнік | Сканчае загадны, пабуджальны ці экспрэсіўны сказ. | |||
? | пытальнік | Паказвае на сказ, які мае ў сабе пытаньне. | |||
– | — | працяжнік | Аддзяляе галоўныя часткі сказу, параўноўваныя моўныя адзінкі, часткі складанага бяззлучнікавага сказу, частку дыялёгу, паказвае паўзу ў дзеяньні. Аддзяляецца з абодвух бакоў пропустамі. | ||
‐ | злучок | Злучае цесна зьвязаныя словы, у канцы радку азначае перанос слова. Пішацца бяз пропустаў. | |||
'… | шматкроп’е | Азначае няскончаны, абарваны сказ. | |||
«» | „“‘ | "" | двукосьсе | Азначае простую мову, цытаты і пад. | |
’ | апостраф | ||||
() | [] | {} | 〈〉 | дужкі | Азначаюць адвольна ўстаўленыя кавалкі тэксту. |
/ | касая рыска | Аддзяляе варыянтныя альбо супярэчлівыя выразы. |
Кропка, коска, клічнік, пытальнік, дзьвюхкроп’е, кропка з коскай і шматкроп’е пішуцца адразу пасьля слова, пасьля чаго робіцца пропуст. Тэкст у дужках альбо двукосьсі пішацца неадрыўна ад іх. Калі ў тэксьце адзін за адзін ідуць два знакі прыпынку (напр. кропка і коска альбо клічнік і пытальнік), паміж імі пропусты не ўстаўляюцца.