Васіль Тарасенка
Васі́ль Радзіво́навіч Тарасе́нка (7 лістапада 1899, Пётркаў — 7 сьнежня 1972) — беларускі археоляг. Кандыдат гістарычных навук (1947).
Васіль Тарасенка | |
Дата нараджэньня | 26 кастрычніка (7 лістапада) 1899 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 7 сьнежня 1972 (73 гады) |
Месца вучобы | |
Занятак | навуковец, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | археалёгія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d][1] (1947) |
У 1922 скончыў Маскоўскі археалягічны інстытут, у 1926 — Смаленскі ўнівэрсытэт. Працаваў у Магілёўскім гістарычным музэі, выкладнікам Магілёўскага пэдагагічнага інстытуту. 3 1944 у АН Беларусі, навуковы супрацоўнік, з 1963 загаднік сэктару археалёгіі Інстытуту гісторыі, адначасова выкладнік БДУ і Менскага пэдагагічнага інстытуту.
Дасьледаваў помнікі жалезнага і каменнага вякоў на тэрыторыі Смаленскай і Магілёўскай абласьцей. Вывучаў старажытны Менск, на Замчышчы якога адкрыў драўляную мескую забудову, вулічныя маставыя зь бярвёнаў XI—XIII стст., фундамэнт храма XII стагодзьдзя. Выявіў шмат розных вырабаў мескіх рамесьнікаў, у тым ліку залаты бранзалет. Адзін з аўтараў кніжак «Гісторыя Менску» (1967), «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 1, 1972), «Нарысы па археалёгіі Беларусі» (ч. 2, 1972) і інш.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо (белар.) — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 438. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2