Чыгуначны вузел
Чыгуначны вузел — пункт перасячэньня або прымыканьня некалькіх чыгуначных ліній (мінімум трох[1]), шэраг зьвязаных злучальнымі хадамі станцый, якія працуюць па адзінай тэхналёгіі (ва ўзаемадзеяньні).
Мяжой вузла служаць ўваходныя сігналы прадвузлавых разьдзельных пунктаў. Чыгуначны вузел у буйных населеных пунктах зьяўляецца часткай транспартнага вузла, які прадстаўляе сабой комплекс транспартных прылад у раёне стыку розных відаў транспарту, сумесна выконваюць работы па абслугоўваньні транзітных, мясцовых і гарадзкіх перавозак. У транспартны вузел акрамя чыгунак могуць уваходзіць марскі, рачны парты, аўтамабільныя дарогі, сетка прамысловага транспарту, аэрапорты, сеткі трубаправоднага транспарту і гарадзкі транспарт.
У транспартным вузле адбываецца масавая перасадка падарожнікаў і перадача грузаў з аднаго віду транспарту на іншы. У агульнатранспартных вузлах доля тавараў, што ўвозяцца і вывозяцца грузаў чыгункай зьяўляецца пануючаю. Структура вагона - і пасажырапатоку ў транспартным вузле залежыць ад сацыяльна-эканамічных умоў раёна.
Чыгуначны вузел дзеліцца на:
- вузлы з перавагай транзітнага вагонаструменю;
- вузлы з вялікім аб'ёмам транзітнай і мясцовай работы;
- вузлы з пераважным аб'ёмам мясцовай работы.
У тарыфных загадах па перавозцы падарожнікаў і грузаў на сеткі чыгунак чыгуначныя вузлы называюцца як транзітныя пункты, скарочанае пазначэньне: ТП.
Падзел
рэдагавацьЧыгуначны вузлы дзеляцца:
- пазаклясныя вузлы;
- буйныя вузлы;
- вузлы з сярэднім аб'ёмам работы;
- вузлы з малым аб'ёмам работы.
Межы паміж відамі падзелу чыгуначных вузлоў строга не ўстаноўлена. Чыгуначны вузел павінен мець разнастайнае тэхнічнае абсталяваньне.
Паводле тыпа чыгуначныя вузлы гэтак жа можна падзяліць на:
- Вузел з адной станцыяй, то ёсьць вузел пры скрыжаваньні дзвюх чыгуначных ліній з ня вельмі вялікім груза-(пасажыра-)струменем на адной або абодвух чыгуначных лініях. Прыкладам такога вузла служыць Васілевіцкі чыгуначны вузел.
- Вузел крыжападобнага тыпу, то ёсьць вузел, разьмешчаны на скрыжаваньні двух ліній крыж на крыж, як правіла такі вузел разьмешчаны на скрыжаваньні чыгуначных магістраляў з буйным груза - і пасажыраструменем. Прыкладам дадзенага вузла выступае Лідзкі чыгуначны вузел.
- Вузел мяшанага віду, то ёсьць вузел разьмешчаны паблізу буйнога прамысловага цэнтра, прыкладам такога вузла выступае Ялецкі чыгуначны вузел.
- Вузел кольцападобнага віду, то ёсьць вузел, разьмешчаны паблізу буйнога порта, прыкладам такога вузла служыць Растоўскі чыгуначны вузел.
- Вузел зьмешанага віду, то ёсьць вузел, у якім ужытыя некалькі тэхналёгій, звычайна такі вузел разьмешчаны паблізу буйнога порта і прамысловага цэнтра. Прыкладам такога вузла служыць Валгаградзкі чыгуначны вузел.
- Вузел тупіковага віду, то ёсьць вузел, у якім некалькі тупіковых станцый зьвязаны паміж сабой злучальнымі галінкамі. Прыкладам такога вузла служыць Маскоўскі вузел.
- Вузел радыяльнага тыпу. Прыкладам дадзенага вузла выступае Баранавіцкі чыгуначны вузел.
Асноўныя збудаваньні
рэдагавацьАсноўныя характэрныя для чыгуначнага вузла збудаваньні ўключаюць:
- сартавальныя, грузавыя і/або пасажырскія станцыі;
- злучэньня паміж асобнымі станцыямі;
- абыходныя пуці;
- станцыйныя збудаваньні для падарожнікаў;
- лякаматыўныя і вагонныя дэпо;
- тэхнічныя станцыі для рамонту і экіпіроўкі складаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Большая Российская энциклопедия: В 30 т. / Председатель науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред С. Л. Кравец. Т. 9. Динамика атмосферы — железнодорожный узел. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2007. — 767 с.: ил.: карт. (статья Железнодорожная станция)