Пётар Рудкоўскі

(Перанакіравана з «Пётра Рудкоўскі»)

Пётар Рудкоўскі (нар. 27 ліпеня 1978, Канвелішкі, Вярэнаўскі раён, Гарадзенская вобласьць) — беларускі палітоляг, філёзаф. Акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (Вільня).

Пётар Рудкоўскі
Дата нараджэньня 1978
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак філёзаф, тэоляг
Месца працы
Сябра ў Каардынацыйная рада другога складу[d]
Навуковая ступень доктар філязофіі

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 2000 годзе ўступіў у дамініканскі ордэн. Абараніў магістэрскую дысэртацыю па багаслоўі ў дамініканскім калегіюме ў Кракаве і па філязофіі ў Ягелонскім унівэрсытэце. У Варшаўскім унівэрсытэце абараніў кандыдацкую (PhD) дысэртацыю ў абшары аналітычнай філязофіі. У 2012 годзе пакінуў Дамініканскі ордэн і зьвярнуўся да Папы Рымскага аб вызваленьні ад сьвятарскіх абавязкаў і цэлібату. У 2015 годзе Папа задаволіў просьбу.

Займаецца сацыяльнай этыкай і мэтадалёгіяй навук, выкладаў лёгіку і мэтадалёгію ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце. З 2012 па 2016 год выкладаў ва Ўніверсітэце Лазарскага (Варшава). Таксама быў госьцем-выкладчыкам у Ягелонскім унівэрсытэце, Варшаўскім унівэрсытэце, Уроцлаўскім унівэрсытэце, Унівэрсытэце Адама Міцкевіча ў Познані, Беластоцкім унівэрсытэце, каледжы Сьв. Фамы Аквінскага ў Кіеве і ў Беларускім калегіюме (Менск).

У 2008 годзе быў стыпэндыятам Паўднёва-заходняга каледжа ва Ўінфілдзе (ЗША). Двойчы быў стыпэндыятам Інстытуту грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі (Варшава), дзе кіраваў Беларускім цэнтрам. Зьяўляецца аўтарам шэрагу кніг і артыкулаў, якія галоўным чынам засяроджаны вакол праблем беларускай ідэнтычнасьці, палітычнага патэнцыялу беларускіх цэркваў, беларускай дзяржаўнай ідэалёгіі і мэтадалёгіі сацыяльных навук. У красавіку 2013 году атрымаў у Польшчы прэмію Льва Сапегі за «выбітныя заслугі ў фармаваньні і разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі і набліжэньні Беларусі да Эўропы». У сакавіку 2020 атрымаў дыплём намінанту прэміі імя Сьвятланы Навумавай у катэгорыі «Паліталёгія/ паліттэхналёгіі 2019».

У 2024 годзе завочна асуджаны ў Беларусі да 11 гадоў пазбаўленьня волі ды штрафу па справе «аналітыкаў Сьвятланы Ціханоўскай»[1].

Сфэра навуковых інтарэсаў: каштоўнасная інтэграцыя Беларусі і ЭС, нацыянальная тоеснасьць, эўразійства, канцэпцыя адкрытага грамадзтва, крытычнае мысьленьне.

Выбраная бібліяграфія

рэдагаваць
  • Białoruska idea narodowa w XXI wieku / Rudkouski Piotr / Pod redakcją J. Kłoczowskiego, A. Gila. — Lublin: Instytut Europy Środkowo-Wschodniej, 2008. ISBN 978-83-60695-09-8 (Analizy Instytutu Europy Środkowo-Wschodniej, Tom 22)
  • Powstawanie Białorusi / Rudkouski Piotr. — Wrocław: Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego, 2009. ISBN 978-83-61617-24-2 (Biblioteka Białoruska)
  • Białoruskie pytania w kontekście europejskich odpowiedzi / Piotr Rudkouski. — Wojnowice: Kolegium Europy Wschodniej, 2017. ISBN 978-83-78931-11-9

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць