Пётар Казанцаў

беларускі футбаліст

Пётар Казанцаў (нар. 22 красавіка 1998 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Маладэчна-2018».

Пётар Казанцаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 красавіка 1998(1998-04-22)[1] (26 гадоў)
Рост 188 см
Вага 75 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2019 Менск 5 (0)
2018 Белшына 7 (0)
2019—2020 Смаргонь 33 (3)
2021 Ліда 27 (1)
2022—2023 Маладэчна-2018 39 (1)
2024 Юні Ікс Лабс[d]
Зборныя
2016—2017 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2018 Беларусь (да 21) 2 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец футбольнага клюбу «Менск», у 2015 годзе пачаў выступаць за клюбны дубль, а зь лета наступнага году замацаваўся ў ягоным складзе. У верасьні 2017 году пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 24 верасьня 2017 году ў хатнім матчы супраць «Віцебска» (0:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Да канца сэзону 2017 году згуляў яшчэ ў трох матчах, выходзячы на замену.

У пачатку 2018 году не гуляў праз траўмы, вярнуўся на поле ў чэрвені, пасьля чаго гуляў пераважна за дубль. У жніўні 2018 году далучыўся да бабруйскай «Белшыну»[2]. У студзені 2019 году зноў пачаў трэнавацца з сталічным клюбам[3] і пачаў у ягоным складзе сэзон 2019 году, аднак выступаў толькі за дубль. У жніўні 2019 году стаў гульцом «Смаргоні», дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У сакавіку 2020 году падпісаў новае пагадненьне з смаргонскім клюбам[4].

У пачатку 2021 году трэнаваўся зь «Менскам», а ў сакавіку перайшоў у «Ліду», дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. З пачатку 2022 году стаў трэнавацца з «Маладэчнам-2018» і ў красавіку афіцыйна ўзмоцніў склад каманды[5]. У маладэчанскай камандзе таксама стаў гульцом першай адзінаццатцы. У пачатку 2023 году праходзіў прагляд у «Іслачы», а пазьней вярнуўся ў Маладэчна і ў сакавіку падоўжыў кантракт з клюбам[6].

Міжнародная

рэдагаваць

У сакавіку 2015 году ў складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) браў удзел у элітным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У 2016—2017 гадах гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным і элітным раўндах чэмпіянату Эўропы. У 2017 годзе пачаў прыцягвацца да зборнай Беларусі (да 21 году), аднак у афіцыйных матчах не зьяўляўся на полі. Дэбютаваў у зборнай 14 лістапада 2018 году, выйшаўшы ў канцы таварыскага матча супраць зборнай Харватыі (1:3). 16 лістапада таго ж году ў наступным таварыскім матчы супраць харватаў выйшаў ужо ў пачатковым складзе, але пазьней у зборную больш не прыцягваўся.

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Менск 2017 Найвышэйшая ліга 4 0
2018 Найвышэйшая ліга 1 0
Белшына Першая ліга 7 0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць